Распечатано: 20.09.2017 08:26:53
http://ygallery.by/news/0011509/

Творчая сустрэча с фотамастачкай Дафнай Таль (Ізраіль)Люты 28, 2017 | Галерэя «Ў»

copyright Dafna Tal

28 лютага 2017 г. у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца творчая сустрэча з ізраільскай фотамастачкай Дафнай Таль.

Выстава Дафны Таль "Цвёрдая Вера: Праваслаўе на Святой Зямлі", прысвечаная 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Дзяржавай Ізраіль і Рэспублікай Беларусь, будзе экспанавацца ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" з 2 па 15 сакавіка. Выстава з'яўляецца вынікам трохгадовай працы Дафны Таль, на працягу гэтага часу была створана ўнікальная серыя фатаграфій, у якіх знайшла адлюстраванне сіла шматгадовай праваслаўнай веры і яе росквіт на Святой зямлі.

У сваіх працах аўтар імкнецца адлюстраваць багатую спадчыну Праваслаўнай Царквы на Святой Зямлі. Манахі, святары і пілігрымы з'яўляюцца неад'емнай часткай чалавечага ландшафту сучаснага Ізраіля, цэрквы і манастыры ўяўляюць сабой сапраўдныя каштоўнасці ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны Ізраіля.

Дафна Таль нарадзілася ў Ізраілі. Скончыла школу Міжнароднага цэнтра фатаграфіі (ICP) у Нью-Ёрку, атрымала еўрапейскі дыплом па менэджмэнце культурных праектаў фонду Марсэля Хікцера ў Фінляндыі, Кіпры і Грэцыі. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў вядучых музеях і галерэях Грэцыі, Балгарыі і Сербіі. У цяперашні час жыве і працуе ў Ерусаліме.

На творчай сустрэчы Дафна Таль раскажа пра вытокі сваёй глыбокай цікавасці да праваслаўнай веры, пра асаблівасці стварэння праекта і адкажа на ўсе пытанні.

Пачатак мерапрыемства ў 18.30, уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а.

Арганізатар мерапрыемства - Амбасада Дзяржавы Ізраіль.