Навіны
Сакавік 24, 2017 | Галерэя «Ў»

Прэзентацыя новай кнігі "Хутчэй, Мама Му!"

24 сакавіка, пятніца, 19.00

Прэзентацыя новай кнігі Юі Вісландэр "Хутчэй, Мама Му!"

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Выступ "Лямцавай батлейкі". Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з чарговай кніжкай "Хутчэй, Мама Му!", якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы супольным намаганням перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч і выдавецтва "Логвінаў". Падарункам для дзетак стане таксама выступ лялечнага тэатрыка "Лямцавая батлейка", які прапануе сваю версію новай кніжкі пра прыгоды незвычайнай каровы і яе вясёлага сябра крумкача. Завершыць мерапрыемства невялічкі майстар-клас, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць пра цікавае знаёмства. Напрыканцы кожны, хто пажадае, зможа ўзяць аўтограф у Юі Вісландэр і сфатаграфавацца з яе цудоўнымі персанажамі.

Адрас: пр-т Незалежнасці, 37 А

Уваход Вольны!