Распечатано: 17.12.2018 22:28:26
http://ygallery.by/news/0012108/

Марафон #ПавелПряжкоЛіпень 12, 2018 | Галерэя «Ў»

ОК16
Вул. Кастрычніцкая, 16

ЖЫЦЦЁ ЎДАЛОСЯ!
Марафон #ПавелПряжко

Беларускага драматурга і сцэнарыста Паўла Пражко называюць адным з самых вострых драматургаў сучаснасці, чые тэксты пастаўлены ў дзясятках тэатрах на постсавецкай прасторы і ў Заходняй Еўропе, а таксама перакладзены на шматлікія мовы. Яго творчасці прысвечаны сотні артыкулаў і дысертацый па ўсім свеце. На думку вядучага расійскага тэатральнага крытыка Паўла Руднева, ён «змог змяніць ход сучаснай п'есы», а рэжысёр Уладзімір Шчэрбань сцвярджае, што наступным намінантам на Нобелеўскую прэмію ад Беларусі будзе менавіта Пражко.

 У чым унікальнасць і правакацыя метаду Паўла Пражко? Чаму яго тэксты можна чытаць як фатаграфіі? Чаму яго смела можна называць наватарам, які ідзе наперадзе свайго часу? І навошта так неабходна нам вярнуць свайго аўтара?

 У праграме марафону #ПавелПряжко тэатральны крытык Таня Арцімовіч раскажа пра Пражко і яго творчасць, рэжысёр і куратарка фестывалю SPRAVA Кацярына Аверкава выканае фрагмент з тэксту «Тры дні ў пекле», а акцёр і музыкант групы «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі прачытае маналогі з «Гаспадара кавярні».

 Акрамя таго адбудзецца дэманстрацыя-фрагмент з візуальна-драматычнага тэксту «Я свабодны» Паўла Пражко, а таксама музычны сэт Алены Гуцінай: арыі са спектакля «Калгаснікі» у выкананні Анастасіі Бабровай, Аляксея Верашчакі і Максіма Шышко.

Марафон #ПавелПряжко праходзіць у межах краўдкампаніі на выданне зборніка п'ес Паўла Пражко. Падрабязней тут https://ulej.by/project?id=726592.

Уваход вольны!

Мы на Facebook https://www.facebook.com/pavelpryazhko.