Рубрыкi Сябры галерэi
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Навіны
Верасень 10, 2018 | Галерэя «Ў»

Абвешчаны набор на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia”

Cтыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай
спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia”
Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XVIII
конкурс (на 2019 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і
нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”. Праграма
“Gaude Polonia” прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін
Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31
ліпеня 2019 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2018 года.
Неабходныя дакументы:
- заяўка на атрыманне стыпендыі;
- мінімум 2 рэкамендацыі  ад вядомых у абранай галіне дзейнасці
творцаў;
- партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе.
Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут Мінску (Мінск,
вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў
Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).
Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на
старонцы: https://www.nck.pl/dotacje-i-stypendia/stypendia/programy/gaude-polonia/dokumenty.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры
культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а
таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2006378, 2009581).