Рубрыкi Сябры галерэi
  • МТС
  • Art Mode Style
  • Little Greene
  • Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры
  • Red Graphic
  • Art Activist
  • pARTisan
  • ECLAB
Навіны
Кастрычнік 11, 2018 | Галерэя «Ў»

Медыятарская майстэрня на выставе ZBOR In Progress

Медыятарская майстэрня на выставе “ZBOR” у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Хто такія арт-медыятары?

 

Панятак «медыяцыя» часта ўжываецца ў кантэксце заходніх музеяў і галерэй і з'яўляецца метадам музейнай адукацыі для публікі.

 

Медыятар – гэта пасярэднік паміж мастакамі, куратарамі і гледачамі. Працэс медыяцыі можа прымаць розныя формы – ад класічнай экскурсіі да адмысловых інклюзіўных праграм. Арт-медыяцыя стварае прастору і магчымасці для эмацыйнага і інтэлектуальнага ўзаемадзеяння з мастацтвам, для дыскусій у межах выставы.

 

Падчас медыятарскай майстэрні мы пагутарым пра розныя формы медыяцыі – класічная экскурсія, медыяцыя як суправаджэнне гледача ў прасторы выставы, інклюзіўная медыяцыя, праграмы для дзяцей рознага ўзросту.

 

Пад кіраўніцтвам музейных педагогаў і незалежных экспертаў у вобласці мастацтва, а таксама пры ўдзеле куратараў выставы і мастакоў удзельнікі майстэрні будуць вучыцца працы з публікай і змогуць распрацаваць свае крэатыўныя камунікатыўныя стратэгіі медыяцыі, каб ажыццяўляць медыяцыю і правесці серыю экскурсій-дыскусій па выставе “ZBOR”.

 

Каманда медыятарскай майстэрні:

Людміла Скрадаль – кіраўніца праграмы «Мівія», эксперт па інклюзіўнай медыяцыі, экскурсавод

Кірыл Барысаў – экскурсавод, выпускнік гістарычнага факультэта БДУ

Сафія Садоўская – мастацтвазнаўца, педагог, суарганізатар творчых майстэрняў галерэі “Ў”, сааўтар серыі кніг “Мастацтва Беларусі XX стагоддзя для дзяцей”

Курс навучання медыяцыі на выставе ZBOR разлічаны на 16 гадзін: 3 лекцыі і практычныя заняткі

Даты і час заняткаў у майстэрні:

13 кастрычніка 15.00- 19.00

14 кастрычніка - 15.00- 19.00

20 кастрычніка  17.00 - 19.00

21 кастрычніка - 17.00 - 19.00

23 кастрычніка - 17.00 - 19.00

Выстава ZBOR будзе працаваць з 17 кастрычніка да 30 лістапада. У межах выставы група медыятараў будзе праводзіць праграмы і экскурсіі, а таксама ажыццяўляць медыяцыю па выхадных днях

ХТО МОЖА ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ? Праграма разлічана на маладых людзей. Навучанне бясплатнае, удзельнікі не нясуць аніякіх фінансавых і матэрыяльных абавязкаў.

ЯК ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ? Падавайце заяву на ўдзел па спасылцы:

https://goo.gl/forms/eYjFlJO2Du1GnAij2

DEADLINE ПАДАЧЫ ЗАЯВЫ: 10 кастрычніка

11 кастрычніка – адказ на заявы

Пра выставу

Выстава “ZBOR” уяўляе сабой вынік дзейнасці даследыцкай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR. Напачатку 2015 года на партале kalektar.org распачаў працу рэсурс ZBOR – часопіс-архіў пра праграмныя творы беларускіх мастакоў, калектываў і інстытуцый, а таксама значных падзеях сучаснага мастацтва Беларусі, які ўвесь час абнаўляецца.

Выстава прадстаўляе зрэз мастацкага досведу беларускага сучаснага мастацтва з 1980-х да нашых дзён у выглядзе сарака абраных твораў, а таксама іх кароткага апісання і рэпрадукцый. Усе абраныя для выставы творы з'яўляюцца аднымі з ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва. Куратары праекта і запрошаная экспертная рада сабралі творы такім чынам, каб як мага больш аб'ёмна прадэманстраваць мастацкія стратэгіі некалькіх пакаленняў мастакоў, а таксама зафіксаваць ключавыя культурныя і палітычныя падзеі ў Беларусі.