Распечатано: 21.02.2019 20:48:38
http://ygallery.by/news/0012186/

СТАТУС: РАЗАМ Варкшоп аб самаарганізацыі груп і супольнасцей у сферы мастацтваСтудзень 26, 2019 | Галерэя «Ў»

Да ўвагі мастачак/коў, куратарак/аў, крытыкаў, працаўнiц/коў культуры з Беларусі, зацiкаўленых у стварэнні самаарганізаваных калектываў/груп.

Дэдлайн падачы заявак 20 студзеня 2019 года!

Мы рады анансаваць прыём заявак да ўдзелу ў варкшопе аб самаарганізацыі груп і супольнасцей у сферы мастацтва «СТАТУС: РАЗАМ» у рамках праекта «STATUS: роля мастачак i мастакоў у трансфармацыiграмадства», які адбудзецца 26 студзеня 2019 года на партнёрскай пляцоўцы ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 12.00 па 17.00.

Нагадваем, што праект STATUS рэалізуюць арт-цэнтр Konstepidemin (Гётэборг, Швецыя) i галерэя КХ (Брэст, Беларусь) у партнёрстве з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”.

Што будзе на варкшопе?

Адной з даследчых тэмаў у рамках праекта STATUS з’яўляецца прафесiйная мастацкая супольнасць і ўмовы яе існавання, у тым ліку самаарганiзацыя як магчымасць калектыўнага, самастойнага і незалежнага існавання прадстаўнікоў арт-супольнасці па-за межамі інстытуцыянальных, карпаратыўных ці іншых кантэкстаў, што і прапануецца абмеркаваць у рамках сустрэчы. Варкшоп будзе складацца з тэарэтычных і практычных блокаў, дзякуючы якім удзельнікі змогуць разгледзець актуальныя і важныя аспекты самаарганізацыі і крокі выбудоўвання самаарганізаваных мастацкіх праектаў / ініцыятыў.

У рамках варкшопа таксама адбудуцца перформанс мастака Дзяніса Раманоўскага «Дэмакратычны Салат» і прэзентацыі прадстаўніц і прадстаўнікоў такіх самаарганізаваных груп, як: Makeout (Віка Біран і Міла Вядрова), РАБОТАЙ БОЛЬШЕ! ОТДЫХАЙ БОЛЬШЕ! і NonExistence Centre and Ställberg Mine (Карл-Оскар Шоэгрэн, Швецыя). Выступоўцы падзеляцца практычнымі ведамі і ўласным досведам таго, як выпрацоўваюцца і асэнсоўваюцца сістэмы прыняцця рашэнняў, вопытам размеркавання зонаў адказнасці і выпрацоўкі правілаў камунікацыі ў калектывах, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі і каштоўнасцямі.

Хто можа ўдзельнічаць?

Да ўдзелу запрашаюцца мастачкi/кi, куратаркi/ы, крытыкi, працаўнiцы/кi культуры з Беларусі, зацiкаўленыя ў стварэнні самаарганізаваных калектываў/груп. Гэта таксама могуць быць існуючыя калектывы, якім патрэбныя ўмовы для абмеркавання пытанняў самаарганізацыі і якія шукаюць прафесійнае натхненне.

Базавае валоданне ангельскай мовай вітаецца, бо частка варкшопа будзе весціся па-ангельску, але гэта не стане абмежаваннем, бо ўсе тэарэтычная блокі будуць перакладзены.

Удзел у варкшопе вольны, прадугледжаны лёгкія снэкі і кава-паўзы. Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў, якія прыедуць у Мінск з іншых гарадоў, будуць кампенсаваныя.

Як падаць заяўку?

Калi ласка, для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы да 20 студзеня 2019 да 23:59 па мiнскiм часе. Калi ў вас з’явiлiся пытаннi, калi ласка, пiшыце на status.project.by@gmail.com.