Распечатано: 20.09.2019 08:34:58
http://ygallery.by/news/0012198/

Запуск новай даследніцкай платформы Status Research PlatformСакавік 13, 2019 | Галерэя «Ў»

Віншуем усю мастацкую супольнасць з запускам новай даследніцкай платформы Status Research Platform. Далучайцеся і паглыбляйцеся ў кантэкст. 

http://statusproject.net/ru/

Платформа была запушчана ў лютым 2019 года ў рамках праекта СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства.

СТАТУС - гэта калектыўны даследчы праект, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: Konstepidemin ў Гётэбаргу і галерэі КХ ў Брэсце.

Мэта праекта - даследаванне кантэксту і ўмоў рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у грамадстве. Праект закліканы актуалізаваць і абмеркаваць тэмы умоў працы работнікаў і работніц культурнага сектара і значэння палітычнага патэнцыялу іх работы ў ініцыяванні зменаў.

У першую чаргу платформа - гэта месца прэзентацыі і распаўсюджвання калектыўна вырабленых ведаў па тэме праекта. У верасні 2018 года на арт-кэмпе ў Брэсце былі сфармаваныя даследчыя групы і выбраны асноўныя напрамкі іх працы, якая вялася ў розных онлайн і афлайн фарматах з выкарыстаннем разнастайнасці мастацкіх і даследчых метадалогій. Такім чынам, матэрыялы платформы - гэта набор аналітычных тэкстаў і мастацкіх работ, якія былі падрыхтаваны ў рамках праекта СТАТУС ўнутры даследчых груп. Аднак платформа таксама ўключае публікацыі знешніх экспертаў - актыўных удзельнікаў і ўдзельніц прафесійнай супольнасці, якія працуюць з тэмамі, паднятымі ўнутры праекта СТАТУС.