Распечатано: 20.09.2019 08:16:56
http://ygallery.by/news/0012213/

Да ўвагі мастакоў! КонкурсЧэрвень 09, 2019 | Галерэя «Ў»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» у межах сацыяльнага праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана, усе ўключаны!» абвяшчае  конкурс мастацкіх выказванняў на тэму недыскрымінацыі.

Што для нас недыскрымінацыя?  Гэта – роўны, адкрыты падыход да ўсіх людзей, незалежна ад іх расавай, палавой, узроставай, сацыяльнай, фізічнай, ментальнай і іншых ідэнтычнасцей.

Мы хочам, каб Кастрычніцкая вуліца і ўсе яе энергетычныя кропкі сталі самымі open-minded, прыкладам для нашага горада!

Хочаш зрабіць свой унёсак у гэтую добрую справу – падавай заяўку!

Форма заяўкі:

- кароткае CV мастака, спасылка на сайт/партфоліа,
- апісанне ідэі працы/праекта (не больш за старонку тэксту),
- эскіз працы з указаннем тэхнікі выканання,
- бюджэт на рэалізацыю.

Заяўкі прымаюцца на электронную скрыню  info@ygallery.by з паметкай “Кастрычніцкая: усё ўключана, усе ўключаны!» да 26 чэрвеня.

Пажаданыя медыя: фатаграфія, новыя медыя, інсталяцыя, перформанс ці аб’ект публічнай прасторы.

Прапануем разглядаць для вытворчасці сваёй працы прастору вуліцы Кастрычніцкай і публічныя месцы, якія на ёй знаходзяцца. 

Ужо 28 чэрвеня мы абярэм і анансуем 5 прац, аўтары якіх атрымаюць ганарар і бюджэт на  іх рэалізацыю, а госці вуліцы Кастрычніцкай змогуць іх знайсці ўжо ў ліпені ў розных месцах нашай прыязнай вуліцы і на глабальнай выставе праекта ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», якая пройдзе з 9 ліпеня па 28 жніўня 2019 года!

Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана, усе ўключаны!» рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada - пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.