Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Ліпень 31, 2019 | Галерэя «Ў»

РэчыДарэчы Junior

24-25 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца дзіцячы маркет РэчыДарэчы Junior. Тэма маркета: рыхтуемся да новага навучальнага года. Гэта выдатная магчымасць для бацькоў пазбавіцца ад рэчаў, цацак, кніг, з якіх вырасла дзіця і набыць да новага навучальнага года нешта патрэбнае і натхняльнае.

 

На маркеце можна будзе прадаць, купіць, абмяняць ці падарыць рэчы, з якіх выраслі вашыя дзеці, але якія могуць прынесці карысць каму-небудзь яшчэ. А таксама новыя рэчы, канцылярскія тавары, кнігі, навучальныя дапаможнікі і гульні па ўзросту. Час правядзення 11:00 - 17:00.

«Мінск ужо даўно напаткала эканамічная мадэль ЭСС (эканоміка сумеснага спажывання). Пра гэта сведчаць праекты па шэрынгу транспартных сродкаў, адзення, кніг, бытавой тэхнікі, спецыялізаваных працоўных месцаў, якія актыўна развіваюцца,адзначыла Вольга Аполька, дырэктар па развіцці Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», – У новых сценах нашай Галерэі мы ўжо правялі 5 маркетаў адзення для дарослых, і ўсе яны былі ў той ці іншай меры паспяховымі. Наведвальнасць такіх мерапрыемстваў даходзіць да 600 чалавек у дзень. Напярэдадні новага навучальнага года мы вырашылі арганізаваць дзіцячы маркет, каб дапамагчы бацькам сабраць дзяцей у садок ці ў школу. Купіць тое, чаго не хапае ці прадаць тое, што цяпер ужо не трэба. Спадзяемся, што нашы госці ацэняць гэты фармат і яго арганізацыю".

 

Чым яшчэ можна будзе заняцца на дзіцячым маркеце ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»?

Для бацькоў арганізаваны карысныя лекцыі пра працу і развіццё мозга дзіцяці, узроставыя крызісы, першую дапамогу, бацькоў у дэкрэце, актыўнае мацярынства, правільнае харчаванне, булінг у школе і многае іншае. Атрымаць кансультацыю псіхолага, лагапеда, педыятра. Даведацца, што новага з'явілася ў сферы альтэрнатыўнай адукацыі: спартыўныя секцыі, школы англійскай мовы, студыі ранняга развіцця.

Для дзяцей арганізаваны буккросінг, дзіцячая пляцоўка, гульні і майстар-класы, знаёмства з музычнымі інструментамі і чытанне ўслых.

Арганізатары маркета сумесна з Чырвоным Крыжам будуць прымаць рэчы на дабрачыннасць у межах рэспубліканскага праекта «Збярэм дзяцей у школу». У прыватнасці, арганізатары прымаюць рэчы для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў: вопратку, абутак, канцылярскія тавары, кнігі і навучальныя дапаможнікі, спартыўныя тавары.

Суарганізатар маркета – адна з найбуйнейшых пляцовак прыватных аб'яў у сецсетке Facebook група «Детская барахолка. Минск».

Генеральны інфармацыйны партнёр: Rebenok.by. Інфармацыйную падтрымку маркету аказваюць рэсурсы KYKY.ORG, The Village, Citydog.by.

Запрашаем узяць удзел у ў маркеце ўсіх жадаючых бацькоў, установы пазашкольнай адукацыі, спартыўныя секцыі, мастацкія і музычныя школы, рамеснікаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Па пытаннях удзелу ў маркеце тэлефануйце / пішыце Ірыне Tel./Viber: +375-29-666-86-29