Рубрыкi
Арэнда прасторы
Навіны
Кастрычнік 07, 2019 | Галерэя «Ў»

Шаноўныя сябры! Сёння ў нас сапраўдны юбілей – 10 год!

Шаноўныя сябры! Сёння ў нас сапраўдны юбілей – 10 год!
 
За гэты час мы зрабілі вялікае мноства выстаў ды імпрэз, паспелі пераехаць і вырасці ў некалькі разоў. І спадзяёмся, што мы ніколі не змянялі свайму бачанню і вам.
 
Усе гэтыя гады мы натхняліся і натхнялі, адукоўваліся і адукоўвалі. Разважалі аб мінулым беларускага мастацтва і стваралі сучаснае.
 
Дзякуем усім нашым мастакам, гасцям, партнёрам, сябрам і калегам за тое, што ўвесь гэты час мы былі разам і адчувалі вашу зацікаўленасць, падтрымку і набывалі цэнны досвед.
 
Мы пільна сочым за прафесійным жыццём нашых беларускіх мастакоў, якія жывуць за мяжой, і актыўна з імі супрацоўнічаем. З нагоды дня нараджэння мы радыя прадставіць вашай увазе першую персанальную выставу нью-ёркскай мастачкі Аліны Блюміс на яе радзіме.
 
Сардэчна запрашаем усіх на адкрыццё выставы Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”.  Чакаем вас у сераду 9 кастрычніка а 19-ай.
 
Прыходзьце святкаваць і знаёміцца з сучасным беларускім мастацтвам!
 
Галоўная каштоўнасць для нас – гэта вы, мастацтва і безумоўная любоў.
Назаўжды ваша і з вамі, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
 
 
 
Карціна Лявона Тарасевіча, 2018 год