Мастакі

Ірына Ануфрыева

Нарадзілася ў Гомелі ў 1982 годзе. З 2000 да 2004 жыла, вучылася і працавала ў Мінску. У гэты перыяд вывучае эканамічную тэорыю і міжнародны бізнэс у ЕГУ, а таксама з’яўляецца вучаніцай Вячаслава Іназемцава, у студыі тэатру ІнЖэст. У 2003 пачала працаваць як незалежны мастак. Першая сола-праца, Рух “Без імені” выстаўленая ў галерэі ЕГУ 26 чэрвеня 2003 года. У 2003 годзе сустракае шведскую танцоўшчыцу і харэографа СУ-ЭН. У 2004 годзе бярэ ўдзел у некалькіх праектах СУ-ЭН Butoh Company, а ў 2005 годзе афіцыйна робіцца вучаніцай СУ-ЭН і пераязджае жыць у Швецыю, гарадок Альмунге. З 2010 жыве і працуе ў Стакгольме як мастачка, харэограф і танцоўшчыца.

Выбраныя працы:

З 2010 да 2012 гг. бярэ ўдзел у праекце Ki-Mono Reconstruction Project Ёаны Бодзэк, стварае ў межах праекту шэраг перформансаў, а таксама была асістэнткай і мадэллю праекта.

У 2012 супольна з мастачкай Ёанай Бодзэк, музыкам і кампазітарам Перам Олюндам стварае перформанс Albus і прадстаўляе яго ў стакгольсмскім Moderna museet. У тойжа год прадстаўляе сваю працу “Сад” у межах паралельнай праграмы Міжнароднага Маскоўскага біенале маладога мастацтва, выставай “Свой/Чужы” (куратарка Віта Дзюмчытэ).

У 2011-2014 гг. актыўна працуе над стварэннем перформанса, заснаванным на тэкстах паэткі і мастачкі Людмілы Русавай, узятых з кнігі “Насквозь” (1999). У 2014 годзе разам з музыкамі Лізэ-Лот Нарэліюс і Сэрэнам Рунольфам гэты перформанс шматкроць прадстаўлены шведскаму гледачу. Пры канцы 2013 году пачынае працу з музыкай вялікай кампазітаркі Дыяманды Галас. На сёння створаныя і прадстаўленыя гледачу дзве працы: VOID (2013), заснаванай на творы Schrei 27 (1996) і прысвечанай катаванням у вязніцах; і EMBERS (2015), заснаванай на творы Галас Defixiones: Will and Testament (2004) і прысвечанае асманскаму генацыду армянскага, грэцкага і асірыйскага народаў. Гэтыя працы прадстаўленыя ў Мінску ў межах фестывалю ПлаСтформа ў 2013 і 2015 гг. VOID показаны ў Мінске яшчэ раз у лістападзе 2013 г. (арганізацыя выступу: Платформа перформатыўных практык «зЕрне»).

У 2015 бярэ ўдзел у выставе Ёаны Бодзэк Ki-Mono Un-Perfect, Музей японскага мастацтва і тэхналогіяў Манга у Кракаве. У межах выставы прадстаўленыя відэа-праца “Матсусіма” (2011-2015), а таксама шматлікія працы, якія мастачка стварыла ці ўзяла ў якіх удзел у межах праекта. У 2015 годзе бярэ ўдзел у выставачным праекце “Анатомія”, дзе прадстаўляе сваю новую працу “Матэрыя пустэчы – Месца танцаў” (2015).

Выбраныя спасылкі:

Відэа-дакументацыя перформансу Albus (2012), Moderna museet, Стакгольм: https://vimeo.com/45688034

Відэа-дакументацыя перформансу VOID (2013), Першы беларускі форум пластычных і танц-тэатраў ПлаSтформа-2013: https://vimeo.com/88012494

Відэа-інтэрв’ю (2013): https://www.youtube.com/watch?v=NslEBVEe6zo&feature=player_detailpage#t=332

Рэцэнзія Тацяны Арцімовіч на перформанс VOID (2013), “ПARTызан”, Альманах сучаснай беларускай культуры: http://partisanmag.by/?p=4848, http://partisanmag.by/?p=7938