10 майстэрняў
Красавік 26, 2016 - Жнівень 01, 2016

Курс Аляксея Лунёва "Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка"

Прыём заявак на майстэрню Аляксея Лунёва "Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка" працягваецца! Сачыце за навінамі аб пачатку курса!

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў"

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, якія вядуць сучасныя мастакі. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс, а таксама адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

Трэці курс адукацыйнага праекта называецца "Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка", аўтар – Аляксей Лунёў. На працягу 6 дзён 4 удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастаком.

Завяршальны праект майстэрні Аляксея Лунёва будзе рэалізаваны ў прасторы “Ў падвал” улетку 2016 года.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі да 36 гадоў, якія прафесійна практыкуюць мастацтва.

Першыя заняткі будуць праходзіць па адрасе: пр-т Незалежнасці 37А, з 13.00 да 17.00 гадзін.

Заяўка на ўдзел у курсе павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст. Заяўку, калі ласка, дасылайце на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Аляксея Лунёва”.

Удзел - платны. Кошт курса 600 000 рублёў (грошы забяспечваюць рэалізацыю праекта ў рамках аўтарскага курса), аплата праз касу галерэі.

Аляксей Лунёў – мастак, куратар, калекцыянер. Жыве і працуе ў Мінску, Беларусь. Навучаўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. Стыпендыят Kunstler Haus Scholarship, (Босвіль, Швейцарыя) і Scholarship of the canton of Aargau (Швейцарыя). Пераможца, як удзельнік і са-куратар праекта She Сan Not Say HEAVEN міжнароднай ярмаркі ARTVILNIUS-2011. Удзельнік шматлікіх міжнародных праектаў і выставаў у Беларусі і за мяжой.

Праект "10 майстэрняў" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва