10 майстэрняў
Лістапад 02, 2016 - Лістапад 06, 2016

Курс Антаніны Слабодчыкавай "Суб’ектыўная рэальнасць"

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Cёмы курс адукацыйнага праекта называецца "Суб’ектыўная рэальнасць", аўтарам якога з'яўляецца Антаніна Слабодчыкава.

На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні абмяркуюць пытанні, што тычацца працы з матэрыялам для калажа і ягонай тэхнікі, а таксама створаць выставу-кватэрнік.

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18-ці гадоў, якія цікавяцца сучасным мастацтвам. Для ўдзелу ў курсе трэба мець: часопісы, кнігі, дзіцячыя архівы, клей-аловак, нажніцы, маркеры, алоўкі.

Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта.

Заяўка на ўдзел у майстэрні Антаніны Слабодчыкавай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Антаніны Слабодчыкавай”.

Дэдлайн 31 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежавана.

Месца правядзення курсу – персанальная майстэрня Антаніны Слабодчыкавай, прыблізны час працы: увечары (час працы майстэрні будзе вырашана зыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў).

Пачатак курса - 2 лістапада.

Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў 1979 г. у Мінску, Беларусь.

Скончыла Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1998 прымае актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх выставах. З'яўляецца членам Беларуcкага саюза мастакоў і мастачкай галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

Персанальныя выставы:

2016 – Праект Purity, Музей сучаснага мастацтва, Вроцлаў, Польшча

2013 – персанальная выстава “ЯНО ТУТ”, Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь

2010 – Арт-праэкт "Выкрыццё жанчыны" Студыя, Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь

2008 – HE BEST, Галерэя "Падземка", Мінск, Беларусь

2008 – "Да - Р - Р", Галерэя ZOYA, Варшава, Польшча

2007 – Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь

2005 – "1 +1 = 1", Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь

Праект "10 майстэрняў" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва