10 майстэрняў
Лістапад 16, 2016 - Лістапад 21, 2016

Курс групы Bouillon ”НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”, прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

На дзявяты курс адукацыйнага праекта мы вырашылі запрасіць грузінскую групу Bouillon правесці іх аўтарскі курс "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!", прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве.

На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні абмяркуюць пытанні, што тычацца мастацкіх перфарматыўных практык, а таксама напрыканцы курса зладзяць свой перформанс і пакажуць яго ў рамках аднаіменнай выставы ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: людзі ад 18 гадоў, якія цікавяцца сучасным мастацтвам.

Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні, альбо рэалізацыі выніковага праекта.

Заяўка на ўдзел у майстэрні групы Bouillon павінна змяшчаць матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай "Майстэрня групы Bouillon".

Дэдлайн падачы заявак 14 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежавана.

Месца правядзення курсу – галерэя сучаснага мастацтва "Ў": Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А. Прыблізны час працы: увечары (час працы майстэрні будзе вырашаны сыходзячы з агульнага графіка ўдзельнікаў).

Пачатак курса - 16 лістапада.

Фота: © Buillon Group, (Religious) Aerobics

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва