10 майстэрняў
Лістапад 23, 2016 - Лістапад 23, 2016

Прэзентацыя вынікаў майстэрні групы Bouillon "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!"

23 лістапада 2016

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Прэзентацыя вынікаў майстэрні групы Bouillon "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!" у межах адукацыйнага праекта "10 майстэрняў"

23 лістапада а 19-ай гадзіне, у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" удзельнікі майстэрні "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!" пакажуць перформанс, прысвечаны працягу мастацкай працы групы Bouillon (Religious) Аerobics (2013), але ў новым тэматычным напрамку. Перформанс, які быў падрыхтаваны за шэсць дзён майстэрні ўяўляе сабой інструкцыю да аэробікі з выкарыстаннем тых рухаў якія адлюстроўваць дзеянні чалавека на акцыях пратэсту ці забастоўках.  

Удзельнікі: група Bouillon (Натука Васадзэ, Кацярына Кецбая), Андрэй Ігнатчык, Лідзія Бандарэнка, Кацярына Шумак, Алеся Лазарава, Наталля Ерашкова, Дар’я Нуждзіна.

Група Bouillon была запрашана ў галерэю сучаснага мастацтва "Ў" не толькі ў якасці мастакоў курса "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!" у межах адукацыйнага праекта "10 майстэрняў", але каб і прадставіць першы рэтраспектыўны праект групы, які вы можаце бачыць з 17 па 30 лістапада ў прасторы галерэі, па адрасе: пр-т Незалежнасці 37А.

Праект "10 майстэрняў" складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае публічную сустрэчу, шасцідзённы закрыты практычны курс і праект, як вынік майстэрні напрыканцы праграмы.

Мэта адукацыйнага праекта "10 майстэрняў" – запусціць цікавасць да самаадукацыі ў галіне сучаснага мастацтва, умацаваць пераемную сувязь паміж маладымі непрафесійнымі мастакамі і сталымі мастакамі. Даць зацікаўленым мастацтвам людзям магчымасць напрамую пасябраваць з яркімі мастакамі і сумесна стварыць выставачны праект.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва