10 майстэрняў
Лістапад 12, 2016 - Лістапад 13, 2016

Прэзентацыя вынікаў майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва

Фотастужка

12 – 13 лістапада 2016

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Прэзентацыя вынікаў майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва ў рамках адукацыйнага праекта "10 майстэрняў"

12 – 13 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" удзельнікі майстэрняў Вольгі Сазыкінай, Міхаіла Гуліна, Аляксея Лунёва экспаніруюць свае працы, прысвечаныя вынікам шасцідзенных курсаў, якія адбыліся вясной-летам гэтага года.

Удзельнікі:

майстэрня Вольгі Сазыкінай: Кацярына Міхнюк, Ганна Маршава

майстэрня Міхаіла Гуліна: Васіліса Паляніна-Календа, Максім Сарычаў

майстэрня Аляксея Лунёва: Надзея Саяпіна-Гендрусева, Ніна Маргаева

Падчас імпрэзы, 12 лістапада а 15-й гадзіне адбудзецца публічная лекцыя Вольгі Сазыкінай, аўтаркі курса "Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі". На сустрэчы Вольга Сазыкіна будзе распавядаць пра праклады медытатыўных практык ў сучасным мастацтве, іх ролю ў прыватным жыцці, мастацкай дзейнасці. Таксама будуць закрануты пытанні лэнд-арту і шкла, як рэфлексія аўтарскага погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

Таксама, 12 лістапада а 16-й гадзіне адбузецца дыскусія з удзельнікамі праекта "10 майстэрняў" (мадэратар Ілона Дзяргач).

Праект "10 майстэрняў" складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае публічную сустрэчу, шасцідзённы закрыты практычны курс і праект, як вынік майстэрні напрыканцы праграмы.

Мэта адукацыйнага праекта "10 майстэрняў" – запусціць цікавасць да самаадукацыі ў галіне сучаснага мастацтва, умацаваць пераемную сувязь паміж маладымі непрафесійнымі мастакамі і сталымі мастакамі. Даць зацікаўленым мастацтвам людзям магчымасць напрамую пасябраваць з яркімі мастакамі і сумесна стварыць выставачны праект.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва