LPM
Верасень 22, 2011 - Верасень 25, 2011

LPM - гэта 4 дні аўдыё-відэа перформансаў і VJ-інгу, семінараў, дыскусій і прэзентацый новых тэхналогій і софту

LPM - Live Performers Meeting X

Мінск, Беларусь.

22-25 верасня 2011

22 верасня 2011 года ў Мінску, Беларусь пачнецца дзясятая сустрэча LPM - Live performers Meeting. На працягу чатырох дзён каля 200 ўдзельнікаў Live Performers Meeting з 22 краін свету прэзентуюць больш за 100 перформансаў.

LPM - гэта 4 дні аудыё-відэа перформансаў і VJ-інгу, семінараў, дыскусій і прэзентацый новых тэхналогій і софту. LPM збірае прадстаўнічую міжнародную суполку віджэяў, аўдыёвізуальных артыстаў, спецыялістаў па новых медыя і даследчыкаў з усяго свету.

LPM трымаецца чатырохдзённай формулы, але на гэты раз розныя накірункі мастацкіх пошукаў мы прадставім крыху інакш: дзясяткі перформансаў і твораў, прысвечаных пэўным тэмам, будуць праходзіць штодня - без прывязкі да адной агульнай “тэмы дня”. Такім чынам, мы прапануем цікавую і насычаную праграму і кожны дзень будзем знаёміць вас з разнастайнымі творчымі практыкамі і спрыяць узаемаабмену ведамі і досведам на воркшопах, прэзентацыях і дыскусіях.

Эксперымент - адзін з галоўных элементаў філасофіі LPM Minsk.

У цэнтры ўвагі LPM - ЖЫВОЕ ВІДЭА. Мы імкнемся даследаваць і прэзентаваць аспекты жывых відэа-практык, якія, на нашу думку, адыгрываюць важную ролю ў сучасным культурным працэсе.

LPM - гэта творчае асяроддзе, свята яднання новых тэхналогій, таленту, творчасці, музыкі і зносін. Гэта і платформа для абмену досведам і ведамі.

Падрабязную праграму можна знайсці на сайце мерапрыемства www.liveperformersmeeting.net

Месца падзеяў: У Мінску LPM пройдзе на дзвюх культурных пляцоўках - у Галерэі смучаснага мастацтва «Ў» і Loft cafe.

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будуць размешчаны трывалыя інсталяцыі. У першай палове дня пройдуць воркшопы, а па вечарах - перформансы і вечарыны. Бар «МАЛАКО» штодзень і штовечар будзе збіраць удзельнікаў сустрэчы. Апроч таго, тут адбудуцца невялікія прэзентацыі і перформансы. Бар разам з выставачнай прасторай стане месцам для вечарын. Кнігарня “ЛогвінаЎ” прыме воркшопы LPM.

Начная прастора для візуальных перфомансаў, інсталяцый, VJ-турніра і вечарын будзе створана ў Loft cafe, якое трансфармуецца спецыяльна для LPM.

Квіткі: Днём уваход вольны (акрамя платных воркшопаў). Уваход на вячэрнюю і начную праграму – па квітках.

Кошт квіткоў пасля 22:00

22 і 25 верасня - 30.000 BYR

23 і 24 верасня - 50.000 BYR

Мэты праекта: 

- Наладзіць культурныя сувязі паміж Беларуссю і іншымі краінамі.

- Спрыяць развіццю і папулярызацыі культуры жывога відэа на Беларусі і ва ўсім свеце

- Стварыць прастору для дыялогу, супрацоўніцтва і ўзаемаабмену інфармацыяй, ідэямі паміж візуальнымі артыстамі з розных краін.  Спрыяць даследванням, эксперыментам і ўзаемадзеянню розных формаў мастацтва, а таксама яднанню электронных і аналагвых тэхналогій, праграмнага забеспячэння і абсталявання.

- Спрыяць распаўсюджанню твораў і праектаў відэа-артыстаў

- Пазнаёміць гледачоў з мноствам артыстаў з усяго свету, якія працуюць у сферы жывых відэа-перформансаў і паказаць, як артысты аб’ядноўваюць у сваёй творчасці мовы музыкі, відэа, тэатра, графікі – і, такім чынам, стварыць новыя спосабы ўспрымання і камунікацыі.

- Кансалідаваць ролю LPM як нацыянальную і інтэрнацыянальную кропку адліку для віджэяў і відэа-артыстаў, якія працуюць у розных накірунках сучаснага мастацтва візуальных перформансаў.

- Замацаваць і развіць стасункі паміж удзельнікамі былых сустрэчаў LPM, у тым ліку тых, хто супрацоўнічае над эксперыментальным праектам “FLxER”

- Правядзенне LPM у Мінску дазволіць той частцы віджэяў і візуальных перформераў, якія не мелі магчымасці прыняць удзел раней у сустрэчы, паўдзельнічаць зараз.

Кантакты з прэсай: (017) 286 31 68, info@ygallery.by

Прадюсары і мэнэджэры LPM: Flyer communication

Суарганізатары падзеі: Linux Club Italia (IT), FLxER.net (IT), Association Les Reseaux De la

Creation: Vision'r (FR) і Jelenlét Kulturális Közhasznú Egyesület - Cinetrip VJ Torna (HU).

Cуарганізатары падзеі ў Мінску: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Foundamental Network.

Праект ажыццяўляецца пры падрымцы: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Goethe Institut у Мінску, Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Мінску, Culture Programme of the European Union.

Партнеры сустрэчы: Samsung, Velcom.

Тэхнічная падтрымка: відэастудыя V-promo

Аўтамабільная падтрымка: холдынг Atlant-M з брэндам Volkswagen

Інфармацыйная падртрымка: 34Mag, kyky.org, foundamental.net, relax.by, another.by, Where Minsk, euroradio.fm, часопіс «Большой», Livejournal, Чырвоная Банерная, n1.by, urban wave.