LPM
Жнівень 13, 2011

Тэмы LPM Minsk 2011

RE-ENCODE

Каардынатар: Andrea Sztojánovits aka Nano (HU)

Генератыўнае мастацтва - усё больш актуальны і выразны жанр, які стаўся такім дзякуючы тэхнічным інавацыям апошняга дзесяцігоддзя. VJ робіцца праграмістам, а праграміст - артыстам, які стварае неверагодныя электронныя біясферы. Найноўшыя тэхналогіі гуку і праграмавання далі жыццё надзвычайна арганічным візуальным экспірыенсам. Мноства сродкаў - ад кампутараў да апаратных і партатыўных прыладаў - трапілі ў рукі да творцаў і дызайнераў, якія спрыяюць тэхналагічнаму і мастацкаму развіццю праз мову аўдыё-візуальных медыя. Дзякуючы актыўнаму і рэ-актыўнаму кодынгу навакольнага сусвету, публіка можа адчуць унікальную атмасферу і назіраць складаныя перформансы, створаныя на базе простага бінарнага коду.

VIDENTITY

Каардынатар: FLxER Team (IT)

Мова відэа-перформансаў усё часцей выкарыстоўваецца для даследвання праблем гендэра і сэксуальнай арыентацыі - і тым самым перасякаецца з гендэрнымі даследваннямі, квір-тэорыяй і сучасным мастацтвам. LGBT і Queer суполкі даследуюць траекторыі, што задаюцца гэтай мовай - у дыяпазоне ад VJ-інга да перформансаў і канферэнцый, а аснове якіх - рэпрэзентацыя цела. LPM 2011 імкнецца знайсці адказы на пытанні: як погляд на цела можа быць дэцэнтралізаваны, фрагментаваны і мультыплікаваны, як тэма сэксуальнай ідэнтычнасці стаецца аддзеленай ад гетэрацэнтрычнай універсалізацыі і стэрэатыпавання LGBT? Як мова відэа стаецца сродкам узмацнення ўлады гендэра, якія мовы перасякаюцца з відэа (музыка, poken word, body art) і якая роля ў гэтым кантэксце ў незалежнай і лібертарыянскай парнаграфіі?

LPM звяртаецца да відэа-перформансаў у пошуках стратэгіі спакушэння цела і розуму.

CINEMATIC DERIVES

Каардынатар: Laurent Carlier (FR)

Ад тэатра ценяў да жывых саўндтрэкаў да ранніх фільмаў, ад відэа-арту да віджэінгу, ад перформанса да сеткавага лаптоп-перформансу - сёння віртуальна-пашыраная рэчаіснасць і аб'екты штурмуюць нашы вочы і вушы, сплятаюць гісторыі, успаміны і фрагменты рэальнасці, альбо таго, што мы лічам рэальнасцю.

Тым самым тэхналагічныя і сацыяльна-прагрэсісцкія мадальнасці аўдыё-візуальнай экспрэсіі пашыраюцца, перамешваюцца і робяцца насычанымі. Таму мы думаем, што тэрмін "жывое кіно" - больш не здольны адлюстроўваць усе магчымасці візуальнай і гукавой творчасці і нарацыі, якія суіснуюць сёння ў сферы мастацтва.

Як мы вызначым аўтэнтычную канцэпцыю насычанага аўдыёвізуальнага экспірыенсу ў святле суцэльнай марнасці штодзённага перцэптыўнага досведу? Як можна так перакадаваць каштоўнасці і змест, каб пашырыць перцэптыўны досвед гледачоў?

LPM 2011 шукае аўдыёвізуальныя праекты, якія крытычна даследуюць аўдыё-візуальную мову - "жывыя" праекты з эксперыментальным наратыўным падыходам, праекты с пастаянным напружаннем паміж кагнітыўным экспірыенсам і актам перформанса.

SENSIBLE DATA

Координатор: Salvatore Iaconesi, Arturo Di Corinto (IT)

У гэтым годзе "Тыдзень Дыгітальнай Свабоды @ LPM" прысвечаны сферы інфармацыі. Нашае жыццё, формы нашага самавыяўлення, рэчы, якія мы набываем, нашыя стасункі і тое, чаму мы вучымся, распавядаем і распаўсюджваем усё больш (калі не суцэльна) пераўтвараюцца ў лічбавыя дадзеныя, што цыркулююць у сетках. Адкрыты доступ да інфармацыі і асабістых дадзеных, магчымасць вызначаць - як менавіта распаўсюджваецца і выкарыстоўваецца наша інфмармацыя - вось галоўныя фактары аховы нашых правоў і свабоды. Сучасныя візуальныя культуры трансфармуюць фундаментальную ролю інфармацыі у нашым жыцці - у новай парадыгме эстэтыкі і інтэрактыўнасці, што часта вядзе да паэтычнага сплаву актывізму і прыгажосці: эстэтыка баз дадзеных, выявы, створаныя з вялікіх масіваў публічныхпрыватных дадзеных, якія знаходзяцца ў лічбавых сетках - гэта толькі две з мноства формаў мастацкай экспрэсіі, якія даюць нам неверагодныя сэнсарныя экспірыенсы, здольныя інфармаваць і ўзрушваць свядомасць людзей ва ўсім свеце.

У гэтым годзе DFW@LPM даследуе тэмы вольнага доступу да інфармацыі, ведаў і дадзеных: семінары, канферэнцыі і жывыя перформансы пакажуць інаватыўныя і крэатыўныя спосабы дасягнення "свабоды-праз-інфармацыю".

3D-STEREOSCOPIC

Координатор: FLxER Team (IT)

Стэрэаскапічнае відэа ў рэальным часе - адносна новая тэхналогія, якая спачатку напаткала папулярнасць у кінаіндустрыі, а цяпер выкарыстоўваецца для самага разнастайнага візуальнага кантэнту - ад галівудскіх кінастужак, да гульняў Сусветнага Кубку.

Стэрэаскапія - гэта любая тэхніка, здольная рэпрадукаваць візуальную інфармацыю ў трох памярэннях, альбо ствараць ілюзію глыбіні вобраза.

Трохмернае стэрэаскапічнае бачанне дазваляе стандартнаму відэа мець эфект поўнага паглынання гледача выявай.

Гэта тэхналогія выкарыстоўваецца і ў жывым відэа. Пры дапамозе спецыяльных праграмаў і тэхнік апрацоўкі відэа, можна маніпуляваць візуальным успрыманнем і ствараць глыбокія візуальныя прасторы, - "пашыраныя" (augmented), здольныя зацягнуць нашае бачанне па той бок двухмернай перспектывы экрана.

Мэта LPM 2011 - прадставіць інаватыўныя жывыя відэа-праекты, якія з дапамогай гэтых тэхналогій эксперыментуюць з новымі ўзроўнямі экспрэсіўнасці.

URBAN ART MEDIA DRIFTS

Координатор: Claudio Musso (IT)

З самага свайго ўзнікнення, фенамен графіці застаецца ў цэнтры мастацкіх дэбатаў, бо не толькі закранае праблемы культуры, але і мае палітычнае значэнне.

Перыяд, што мінуў з першага тэгу на муры ці вагоне нью-йоркскай падземкі да "другой хвалі" ў Еўропе - з 70-х да пачатку 90-х - ужо паказаў тое, што можна назваць эвалюцыяй стыляў. У кантэксце першаснага распаўсюджвання графіці, спаборніцтва паміж удзельнікамі атрымала назву Вайна Стыляў. Стылістычныя пошукі графіці-мастакоў да такой ступені пераарыентаваліся ад хуткасці, дакладнасці і арыгінальнасці - да сучасных тэхналогій ў мастацкіх сродках, што можна казаць аб паўнамаштабнай "змене сродкаў". Доўгі час улюбёным сродкам аматараў гэтага глабальнага фенамену былі балончыкі з фарбай, але пасля з'яўлення тэхналогій праекцыі, урбаністычнае мастацтва не толькі можа абыйсціся без "брудных слядоў" і пераадолець абмежаванні прасторы, але і здольнае адкрываць новыя шляхі для візуальнага міксінгу, віджэінгу і відэа-арту - і мы пакажам гэта.

У гэтым годзе LPM прадстаўляе новую секцыю - для разнастайных эксперыментаў, якія спалучаюць усе прынцыпы урбаністычных электронных тэхналогій. Праектары, лазеры, LED - вось новая зброя ў руках тых, хто дзейнічае ў гарадской прасторы і захоўвае свабоду і вынаходлівасць сваіх слаўных папярэдзнікаў.

VIDEO MAPPING

Координатор: FLxER Team (IT)

Відэа-мапінг - гэта тэхналогія праекцый, здольная трансфармаваць бадай што любую паверхню ў дынамічны відэа-экран.

З дапамогай спецыялізаваных праграмных сродкаў можна ствараць і рэпрадукаваць аб'екты, якія змушаюць праекцыі як мага шчыльней зрастацца з выбранымі паверхнямі. Вынік пераўзыходзіць звычайныя ўяўленні аб тым, што такое відэа-праекцыі, прывязаныя да плоскага экрану.

У мапінгу відэа-праекцыі выходзяць за межы паўсядзённасці, накладаюцца на самыя нечаканыя паверхні, ажыўляюць аб'екты, які губляюць сваю статычную стабільнасць і трансфармуюцца ў чыстую візуальную плынь. Гэта вельмі відовішчны і захапляльны эфект - успрыманне зачараванае ілюзорнай дэканструкцыяй таго, што раней было статычным, а свядомасць не можа супрацьстаяць спакусе выяваў, якіях ўступаюць у дыялог з паверхнямі.

Такія маштабныя відэа-праекцыі ў сваім канцэптуальным і эстэтычным развіцці засноўваюцца на асаблівасцях месца, гісторыі і кантэксту.

Мэта LPM - сабраць лепшыя прыклады рэалізацыі тэхналогіі відэа-мапінга і разнастайных візуальных дыскурсаў на розных будынках, у прасторы начнога гораду.

VJ TORNA

VJ TORNA - гэта віджэйскі турнір, які вандруе па ўсім свеце і дае натхняючы яскравы экспірыенс як прафесіяналам, так і гледачам. Першы турнір, арганізаваны ў 2004 у Будапешце (Венгрыя), меў сваёй мэтай сабраць і стымуляваць відэа-артыстаў з лакальнай і міжнароднай VJ-сцэн.