ArtPlatform
Студзень 25, 2013 - Студзень 27, 2013

ArtPlatform – семінар для менеджэраў культуры Беларусі 2013

Фотастужка ArtPlatform – семінар для менеджэраў культуры Беларусі

З 25 па 27 студзеня 2013 года ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” у рамках праекта ArtPlatform пройдзе міжнародны трохдзённы семінар для культурных аператараў, арт-менеджэраў культурных інстытуцый і ініцыятыў Беларусі.

У апошнія гады ў Беларусі з’яўляюцца новыя ініцыятывы ў сферы сучаснага мастацтва і культуры: музычныя і тэатральныя фестывалі, літаратурныя і мастацкія праекты ды конкурсы, фестывалі незалежнага кіно. На жаль, слабаразвітае інфармацыйнае поле і пэўная раз’яднанасць сярод артыстычнага кам’юніці не спрыяе ўзнікненню буйных супольных праектаў, якія ажыццяўляюцца культурнымі агентамі як ўнутры краіны, так і па-за яе межамі, калі ў большасці краін-суседзяў ужо існуюць прафесійныя саюзы, якія спрыяюць арганізацыі актыўнай партнёрскай дзейнасці.

Таму важнай мэтай для нас стала стварэнне камунікатыўнай платформы, на базе якой кожны ўдзельнік змог бы падзяліцца унікальным вопытам, атрымаць неабходную інфармацыю, рэсурсы, азнаёміцца з культурнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў іншых гарадах.

Давайце даведаемся больш адзін пра аднаго для дасягнення агульных мэтаў!

Тэма семінара:

Фінансавая устойлівасць культурных арганізацый і ініцыятыў у Беларусі

Галоўнымі задачамі семінара з’яўляюцца:

- выяўленне актыўных аператараў культуры ў краіне, пошук і ўсталяванне кантактаў паміж менеджэрамі, якія працуюць у рэгіёнах Беларусі, умацаванне партнёрскіх узаемаадносін менеджэраў культуры ўнутры краіны;

- абмен вопытам у сферы пошука партнёраў і спонсараў для рэалізацыі супольных праектаў;

- маніторынг узроўня адукацыі ў сферы кіравання культурнымі праектамі ў Беларусі, выяўленне патрэбы павышэння ўзроўня прафесійнай падрыхтоўкі культурных агентаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі культурных ініцыятыў з усёй Беларусі. Пры жаданні выступіць з прэзентацыяй Вашага праекта ў рамках семінара, неабходна запоўніць анкету.

Адбор спікераў будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Анкету можна знайсці тут або на старонцы праекта https://www.facebook.com/events/185244181619817/ і адправіць да 20 студзеня 2013 года на электронны адрас info@ygallery.by з пазнакай ArtPlatform

 

Анкета для ўдзелу ў праекце

1.     Імя, Прозвішча:

2.     Дата нараджэння:

3.     Месца жыхарства:

4.     Адукацыя (наяўнасць адукацыі ў сферы мастацтва або арт-менеджмента, спецыяльныя курсы, трэнінгі, семінары іг.д.)

5.     Месца працы, юрыдычны статус, назва арганізацыі ці ініцыятывы

6.     Працягласць дзейнасці ў сферы культуры

7.     Рэалізаваныя праекты, партнеры, спонсары (за апошнія два гады)

8.     Прафесійнае крэда

9.     CV (у дадатку)              

10.   Кантактныя дадзеныя: электронны адрас, тэлефон.