BLUE BOX. „Common places” in contemporary artistic practices, "

У 2015–2016 гг. галерэя "Ў" прымае ўдзел у міжнародным праекце BLUE BOX. „Common places” in contemporary artistic practices, ініцыятарамі якога выступілі калегі з Лабараторыі A-I-R пры Цэнтры сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве. Партнёрамі BLUE BOX з'яўляюцца Асацыяцыя маладых мастакоўOberliht у Кішынёве, платформа мастацкіх праектаў GeoAiR у Тбілісі, платформа культурных ініцыятыўІzolyatsia ў Кіеве і мы, галерэя Ў.

У рамках гэтага праекта запрошаныя польскія мастакі маюць магчымасць прыехаць у арт-рэзідэнцыю арганізацый-партнёраў і акунуцца ў мясцовы кантэкст Кішынёва, Кіева, Тбілісі і Мінска. BLUE BOX (‘сіняя скрынка’) або хромакей (chroma key) абазначае тэхналогію, якая выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, відэа, відэагульнях. Падчас здымак аб'ект змяшчаецца на аднатонны каляровы фон. Пры сумяшчэнні ў кадры аб'екта з фонам падчас запісу сцэны або пры мантажы замест фону можна змясціць іншы малюнак. BLUE BOXстварае ўяўную прастору. Гэтую метафару мы выбралі, каб праілюстраваць працэс укаранення запрошанага госця ў новае для яго/яе асяроддзе і ўзаемадзеяння з мясцовымі калегамі-мастакамі, куратарамі, актывістамі, публікай.

Праект BLUE BOX – платформа для распрацоўкі мастацкіх твораў і даследаванняў на тэму сучаснага разумення site-specific. Мы спадзяваемся, што параўнальная структура дазволіць пашырыць наша разуменне гістарычнай спецыфікі мастацкіх інтэрвенцый у публічныя і паўпублічныя месцы былых сацыялістычных краін. Нам цікавы неафіцыйны абмен ведамі і аналіз існай публічнай прасторы.

Галерэя "Ў" ужо не раз станавілася пляцоўкай для праектаў, якія асэнсоўваюць нонканфармісцкія культурныя практыкі ў Беларусі мінулых дзесяцігоддзяў. Яны яшчэ недастаткова вывучаныя і амаль не прысутнічаюць у афіцыйнай гісторыі (мастацтва). Мы лічым, што такія даследаванні, у тым ліку мастацкія даследаванні, важныя не толькі для стварэння культуры памяці, але і для разумення існай сітуацыі ў Беларусі.

Мы запрасілі мастака Караля Радзішэўскага акунуцца ў мясцовы мастацкі кантэкст з мэтай паразважаць і папрацаваць над пытаннямі супрацоўніцтва і дыстанцыі, пакорлівасці і адкрытасці. Натхніўшыся серыяй фотаздымкаў Ігара Саўчанкі, Караль працуе над "мікра-даследаваннем" пад назвай "Нябачная (беларуская) квір гісторыя". У межах праекту BLUE BOX Караль стварае наступную частку свайго QUEER ARCHIVE INSTITUTE (Інстытут квір архіваў), які ён заснаваў у 2015 годзе. У сваім падыходзе ён скіраваны на супрацоўніцтва з рознымі актарамі разнастайных кантэкстаў, спрабуючы сумесна генерыраваць веды, заснаваныя на даследчым матэрыяле.

Першым праектам Радзішэўскага ў Мінску стала выстава, сумесна распрацаваная з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым QUI/BY. Мы будзем дадаткова інфармаваць пра яго наступныя праекты, што паўсталі ў межах BLUE BOX і тычацца Беларусі.

Караль Радзішэўскі (1980) нарадзіўся ў Беластоку (Польшча), жыве і працуе ў Варшаве. Ён працуе з кіно, фатаграфіяй, інсталяцыямі і стварае міждысцыплінарныя праекты. Ягоная метадалогія на аснове архіўных дакументаў перамяжоўвае культурныя, гістарычныя, рэлігійныя, сацыяльныя і гендарныя рэаліі. Радзішэўскі – выдавец і галоўны рэдактар DIK Fagazine, мастацкага часопіса, які канцэнтруецца на гомасексуалізме і маскуліннасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У 2015 г. ён заснаваў QAI - Queer Archives Institute (Інстытут квір архіва), арыентаваны на архіваванне і пераасмысленне пытанняў квір у краінах былога сацлагеру і не толькі. Працы Радзішэўскага выстаўляліся у розных мастацкіх інстытуцыях па ўсім свеце.  

Куратаркі: Валянціна Кісялёва, Лена Прэнц

Рэзідэнцыя Караля Радзішэўскага рэалізавана у межах праекту BLUE BOX. „Common places” in contemporary artistic practices, які быў ініцыяваны праграмай Re-Directing: East Лабараторыі A-I-R прыЦэнтры сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве

Куратарка: Ганна Птак

Каардынатарка: Марыя Астроўска

           

Арганізатары: Фундацыя Sztuka i Współczesność, Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі

                 

Су-фінансавана Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча

 

Партнёры праекта:

Галерэя "Ў" 

 

Oberliht               

GeoAiR                 

Іzolyatsia             

 

Медыя-партнёры BLUE BOX на Беларусі:


Выстава QAI/BY стала магчымай дзякуючы падтрымцы Kulturos Ambasada, Літва.