Праекты
Арэнда прасторы
Выставы ў бары
Сакавік 07, 2011 - Красавік 07, 2011

Персанальная выстава жывапісу Арцёма Паламанага ”Элементарная оптыка”

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і бар «Малако» з 7 сакавіка па 7 красавіка прэзентуюць персанальную выставу жывапісу Арцёма Паламанага «Элементарная оптыка».

«Элементарная оптыка» — прысвячэнне акулярам «Ray-Ban». Класічныя «Ray-Ban» і сотні іх удалых і не вельмі інтэрпрэтацый можна смела далучаць да шэрагу феноменаў, якія вызначаюць час. Боб Дзiлан, Вудзі Ален, Эндзі Уорхал... секта прыхільнікаў «Ray-Ban» налічвае мільёны, уключаючы паўночна-атлантычных марпехаў і бітнікаў 60-х. Фіксацыя на архітэктуры вобраза сонечных акуляраў адбываецца ад моманту іх з’яўлення і вызвалення ад першапачатковай функцыі. Акуляры сталі сімвалам ладу жыцця часоў сэксуальнай рэвалюцыі і постмадэрну.
 

 

Адкрыццё адбудзецца 7 сакавіка ў 20:00 у бары «Малако». Выставу дапаўняюць серыя фотаздымкаў Таццяны Кежы, сумесная праца Славы Кактуса і Ігара Ліпніцкага і музычнае суправаджэнне ад DPBG.

Чакаем усіх!!!

пр. Незалежнасці, 37А
(017) 286-31-68 – арт-бюро галерэі сучаснага мастацтва «Ў»
(017) 286-30-44 – бар "Малако".

Інфармацыя пра аўтара:

Арцём Паламаны нарадзіўся ў палярны дзень 1988-га ў горадзе Печанга на мяжы Саюза і Нарвегіі.
Візуальным мастацтвам пачаў займацца са стварэння ілюстрацый да калектыўнага самвыдатаўскага зборніка «Uebermensch». Аўтара нельга залічыць да якога-небудзь мастацкага напрамку, бо з прычыны маладосці ён знаходзіцца ў бесперапынным пошуку. У дадзены момант пераважна працуе на палотнах і планшэтах метровага памеру ў змешанай тэхніцы.
Вучыцца і працуе архітэктарам у Мінску.

Выставы:
2010 - Мiнск, бар «Стравiнскi»
2009 - Вільнюс, Літва, PGA Znad Wilii
2007 - Лондан, Вялікабрытанія, Каралеўская акадэмія мастацтваў
2006 - Мінск, штогадовы фестываль «Сакавіцкія каты», Палац Мастацтваў
2006 - Каўнас, Літва, зала Гранд ВДУ (на працягу XVI Міжнароднага джазавага фестывалю)
2005 - Вільнюс, Літва, галерэя «Sv. Stepono 10»
2005 - Мінск, мастацкая галерэя (пр. Незалежнасці, 12)
2004 - Мінск, мастацкая галерэя (пр. Незалежнасці, 12).