Распечатано: 27.06.2019 05:54:46
http://ygallery.by/projects/expobar/0005263/

Персанальная выстава калажоў Аляксандра Казела PERSONa № Люты 20, 2013 - Сакавік 23, 2013

20 лютага - 23 сакавіка 2013

Персанальная выстава калажоў Аляксандра Казела PERSONa №

"Ў" Бар"

PERSONa № - сціплая ода безыменным выявам-персонам, якія нарадзіліся са спантаннай неабходнасці аўтара ў візуальнай творчасці. Цэльная самарэпрэзентацыя здзяйсняецца праз серыю калажоў, дзе ўвага надаеца непадзельнасці персанажа (нягледзячы на тэхніку стварэння) і тонкасці ўспрыняцця адценняў. Пазбаўленыя складанай трактоўкі, самадастатковыя, пабудаваныя на нюансах, творы складаюць асабістую сістэму інтэрпрэтацыі вобразаў аўтара, рэпрэзентуюць прыклад пераўтварэння бесклапотнай творчасці ў самастойны мастацкі твор.

Шчыра запрашаем!