Выставы ў бары
Чэрвень 27, 2013 - Ліпень 28, 2013

COROVA EST COROVA*

27 чэрвеня - 28 ліпеня 2013

Бар "Ў"


На працягу месяца ў памяшканні бара "Ў" прадстаўлены да агляду творчы праект Рамана Рамановіча:

COROVA EST COROVA*
Летні праект


"У цяперашні час вядучымі даследчымі цэнтрамі адзначаецца стабільны прыток каровінага пагалоўя ў гарадскую прастору. Такім чынам пераканаўчая статыстыка дазволіла даследчыкам нават унесці ў навуковы рэестр новы тэрмін
кароўя урбанізацыя. І, сапраўды, быць у баку ад гэтага факта ўжо немагчыма карова*  ўпэўнена ідзе ў горад.
Трохі больш даведацца гараджанам аб жуйных і падрыхтавацца да сустрэчы дапаможа меркаванне галандскага фермера MARENTE HUPKES:

“The rhythm of the cows is much slower than the way we live. We live by the clock and the targets and the goals we give ourselves. But a cow should just be a cow. And she is made for making grass into milk. So that means that she needs enough food and enough time to chew. She is chewing 16 times on one bite. So it is time to get in peace and being. Don’t touch my leg please.”

Чакай карову. Прымай яе ў гарадское асяроддзе. Жартуй з каровай. Ператварай лесвічную клетку ў заліўны луг. Гуляй з каровай. Ствары свой ўласны выган. Будзь як карова. Дзівіся раніцы. Не пастэрызуй ідэі. Смейся з каровы. Удыхай гарадское паветра як чыстае. Зразумей карову. Падсцялі сена на ложак. Глядзі на карову. 
Шукай сваю.
Пасьві. Даі. Любі.
"

Рома Рамановіч, натураліст

* у дадзеным тэксце не выкарыстана ні адна метафара


 

Ў бар чакае вас:

- штодня з 12.00 да 24.00

- пятніца і субота з 12.00 да 02.00

- Сандзень: першы панядзелак месяца.

пр. Незалежнасці 37а, Мінск, Беларусь

тэл: + 375 29 366 33 91