Выставы ў бары
Сакавік 05, 2016 - Сакавік 31, 2016

Выстава Міхася Мішука "Клара&Роза"

Экспазіцыя

5 – 31 сакавіка 2016

Міхась Мішук

Выстава "Клара&Роза"

У 1910 годзе на Міжнароднай канферэнцыі жанчын-сацыялістак у Капенгагене Клара Цэткін і Роза Люксембург сышліся ў меркаванні, што неабходна свята, якое б папулярызавала раўнапраўе жанчын і мужчын у грамадстве.

Праз стагоддзе, дзень Восьмага сакавіка, які пакліканы папулярызаваць павагу да жанчыны і яе працы, звярнуць увагу на магчымасці сацыяльных, палітычных ды эканамічных правоў абодвух полаў, звёўся да нагоды падарыць кветкі і цукеркі, апяваючы жаноцкасць, прыгажосць і мацярынства.

Дзяўчыны на палотнах маладога мастака Міхася Мішука, прапануюць выбар у залежнасці ад Вашага ўласнага тлумачэння Міжнароднага жаночага дня: змаганне “за” або ўслаўленне “дзеля”, і наўрад ці іх турбуе якога вы пола.

Дзяўчына на леўкасе – 1 200 000 рублёў

Дзяўчына на палатне – 2 200 000 рублёў

Міхась Мішук нарадзіўся ў горадзе Мар’іна Горка ў 1989 годзе. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка ў 2008 годзе, а у 2014 атрымаў дыплом Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. З 2010 займаецца стрыт-арт постэрам на мінскіх вуліцах. Удзельнік выстаў у галерэі “Ў” (“Мара марака”, “Дыплом”, “Стурктурызацыя”) і аўтар праекта “Міф аб мінчуках і продкаў іх няміжцах” да Ночы Музеяў у 2015 годзе.