Выставы ў бары
Лістапад 07, 2016 - Лістапад 30, 2016

"Чары Ніла" ці гісторыя адной калекцыі Ягора Сурскага

Прастора "Ў бар"

Ягор Сурскі (Беларусь)

"Чары Ніла" ці гісторыя адной калекцыі

 Артэфакты культуры, гарадскія практыкі, сучасны фальклёр, антрапалогія алкагалізацыі, адзін з самых пазнавальных "брэндаў" сучаснай Беларусі, анты-віно і анты-дызайн у адным флаконе, нэймінг па-за кункурэнцыяй, самая попытавая спажывецкая катэгорыя - усе гэтыя паняцці вызначаюць сутнасць таго, што мае безліч варыянтаў сціслых народных назваў: "чарніла", "бырла", "пладова-выгаднае", "вкусняшка", "чарлік", "кампот", "боская амброзія", "крыжачок".

Віно пладовае мацаванае моцнае як прадмет калекцыянавання стала адным з артэфактаў сучаснай беларускай культуры і выконвае функцыю мастацтва, калі набліжае маргінальную сацыяльную рэчаіснасць да мастацкага і культурніцкага кантэксту, правакуючы своеасаблівую рэфлексію над паўсядзённасцю і датычнасць да неўласцівых сацыяльных практык.

Гісторык, дакументаліст, арт-куратар Ягор Сурскі, які стварае сваю ўнікальную калекцыю пладовага віна больш як 10 год, падзеліцца гэтым сваім досведам і распавядзе, з чым ён ідэнтыфікуе аб'ект свайго калекцыянавання.

Прэзентацыя калекцыі адбудзецца 7 лістапада а 19-ай гадзіне