Куратарская школа

"Куратарская школа" створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран.

Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас.

Першы блок пачнецца 28 верасня з публічнай лекцыі Назарэта Караяна “Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы”.

Другі блок пачнецца 12 кастрычніка публічнай лекцыяй Сусаны Гюламіран "Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў".

Завяршальны трэці блок пачнецца 26 кастрычніка публічнай лекцыяй Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед".