Куратарская школа
Кастрычнік 13, 2016 - Кастрычнік 16, 2016

Mайстар-клас Сусаны Гюламіран "Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў"

13, 15, 16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца майстар-клас Сусаны Гюламіран "Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў". Майстар-клас будзе ўключаць у сябе двухдзённыя лекцыі і аднадзённае практычнае заданне для куратараў-пачаткоўцаў.

Першая лекцыя, якая пройдзе 13 кастрычніка, завострыць увагу на з’яве міжнародных арт-рэзідэнцый з асобным паказам праектаў тых міжнародных мастакоў, якія пачынаючы з 2010 г. былі часткай резідэнцыйнай праграмы "Арт Камуна", запушчанай "Лабараторыяй мастацтваў і культурных даследаванняў" (Art and Cultural Studies Laboratory ACSL).

15 кастрычніка лекцыя-прэзентацыя будзе прысвечана куратарскім канцэпцыям, тэматычным і тэарэтычным аспектам "Лабараторыі мастацтваў і культурных даследаванняў" (АCSL) з націскам на фемінісцкія праекты (курыраванне фемінісцкіх выставаў, фемінісцкая мастацтва супраць жаночага мастацтва, іх катэгорыі і супярэчнасці).

16 кастрычніка адбудзецца аднадзённы майстар-клас з практычным заданнем, якое будзе вызначанае зыходзячы з упадабанняў і прэферэнцый удзельніка.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: маладыя куратары, арт-крытыкі, мастакі, якія робяць першыя крокі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і якія гатовыя атрымаць неабходныя дзеля гэтага веды. Для ўдзелу ў курсе трэба даслаць заяўку ў вольнай форме, а таксама рэзюмэ на info@ygallery.by з пазнакай "куратарская школа_удзел у курсе Сусаны Гюламіран" да 11-га кастрычніка.

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці 37а):

13 кастрычніка з 18.00 да 21.00,

15 і 16 кастрычніка з 10.30 да 12.30.

Удзел у курсе бясплатны.

Сусана Гюламіран - куратар, крытык, заснавальнік і дырэктар "Лабараторыі мастацтва і культурных даследаванняў" (Art and Cultural Studies Laboratory (ACSL), 2007. У рамках лабараторыі С. Гюламіран запачаткавала праграму міжнароднай арт-рэзідэнцыі "Арт Камуна" (2008). Праграма сталася піянерам у арганізацыі і развіцці резідэнцыйнай праграмы ў Арменіі, якая дзейнічае на сталай аснове.

У межах прадмета “Культурныя даследаванні", які С. Гюламірам выкладала на факультэце Выяўленчых мастацтваў Адкрытага Універсітэта ў Арменіі яна ўвяла прадмет “Феміністычныя і гендэрныя даследаванні”, а таксама курс вывучэння фемінісцкіх мастацкіх практык у сучасным мастацтве.

З 2006г. член AICA - Арменія (Междунардная асацыяцыя арт-крытыка)

Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва