Куратарская школа
Кастрычнік 26, 2016 - Кастрычнік 26, 2016

Лекцыя Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед"

Фотастужка

26 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца лекцыя Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед" 

Лекцыя прысвечаная асабістаму вопыту, набытаму ў рамках працы ў мастацкай інстытуцыі, затым сыход у незалежную практыку. На прыкладзе некаторых праектаў будзе паказаная дзейнасць, заснаваная на прынцыпах самаадукацыі і самаарганізацыі куратара ва ўмовах сацыяльна-палітычнага кантэксту, пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржавы і прыватнага сектара.

Ева Хачатран – незалежны куратар (Ерэван, Арменія).

Прафесійны вопыт:

2003 – 2008 куратар ACCEA (Армянскага цэнтра сучаснага эксперыментальнага мастацтва), Ерэван;

2004 – да цяперашняга часа - супрацоўніцтва з Інстытутам Гётэ ў Тбілісі, Грузія;

2005 – удзельніца AICA Арменіі (Міжнародная асацыяцыя крытыкаў мастацтва);

2006  – 2008 – сакіраўніца дэпартамента выяўленчых мастацтваў, ACCEA, Ерэван, Арменія;

2007 – член CIMAM (Міжнароднага камітэта ІКОМ для музеяў і калекцый сучаснага мастацтва);

2007 – 2012 – суарганізатарка фестывалю "Транскаўказія", Варшава, Польшча;

З 2009 года працуе на платформе культурнага цэнтру "Прыгарад";

2012 – 2013 – кіраўніца ў "Выставы і арт-менеджмент" і модуль адказны за лабараторыю праектаў у ICA

2013 - віцэ-прэзідэнт AICA ў Арменіі.

Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва