Куратарская школа
Кастрычнік 28, 2016 - Кастрычнік 30, 2016

Майстар-клас ад Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед"

Фотастужка

Трэці блок куратарскай школы ад Евы Хачатран "Куратарская практыка. Асабісты досвед" будзе звязаны з абменам досведам. Воркшоп будзе непасрэдна звязаны з прэзентацыяй арт-праектаў, будуць абмеркаваныя магчымасці рэалізацыі праектаў ва ўмовах поўнай самаарганізацыі, маючы на ўвазе як лакальныя, так і інтэрнацыянальныя праекты.

Першы дзень воркшопа будзе прысвечаны абмеркаванню гэтых ідэй у групе. Другі і трэці дзень – абмеркаванню праектнага менэджменту: тайм менэджмент, набор каманды, складанне бюджэту і г.д.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: для пачаткоўцаў куратараў ці арт-менэджэраў, якія маюць ідэі праектаў для рэалізацыі ў бліжэйшай будучыні.

Для ўдзелу ў курсе трэба даслаць заяўку ў вольнай форме, а таксама рэзюмэ на info@ygallery.by з пазнакай "куратарская школа_удзел у курсе Евы Хачатран" да 27-га кастрычніка.

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці 37а):

28 кастрычніка з 18.00 да 21.00,

29 і 30 кастрычніка з 10.30 да 12.30.

Удзел у курсе бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана.

Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва