Дзіцячыя творчыя майстэрні

Дзіцячыя творчыя майстэрні – штотыднёвыя заняткі ў галерэі сучаснага мастацтва Ў.

Мэта майстэрняў -  раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення малога чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтва, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі ды музыкамі.

Пераймаючы досвед сучасных метадаў навучання і развіцця дзяцей, мы жадаем дапамагчы вашым дзецям атрымаць базісныя веды пра сучаснае мастацтва, арыентавацца ў стылях, даведацца больш пра  гісторыю сучаснага мастацтва, яго метады ды стварыць сваё ўласнае меркаванне, выбудаваць сваю пазіцыю. Без навязвання распаўсюджаных стэрэатыпаў і фіксацыі канкрэтных ведаў - развіцце аналізу і асабістых высноў. Цікавасць да самой праявы мастацтва як з’явы і ўпэўненнасць ў неабходнасці творчасці як сродку самарэалізацыі – гэта тое, да чаго мы імкнемся ў нашым праекце.