Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Снежань 16, 2012

Дзіцячыя творчыя майстэрні

Паходы ў галерэі і музеі, пленэрныя вандроўкі, візіты ў майстэрню мастака, ўдзел у гарадскіх праэктах (роспіс сцяны, вулічная выстава ці перфоманс), перэадычныя семестровыя выставы ў галерэі Ў, разнастайныя воркшопы і экскурсіі – не канкрэтныя веды, а магчымасць бесперашкоднай свабоды творчасці і будаванне базы цікаўнасці да мастацтва.Заняткі нездарма праводзіцца на прасторы галерэі - непасрэднае знаемства з “жывымі” творамі мастацтва, арт-элітай горада паспрыяюць ўспрыняццю творчасці, як неад’емлімай часткі жыцця дзіцяці. 

Зараз у дзіцячых творчых майстэрнях дзве праграмы - Каляровы і Кніжны курсы

Два разы на год праходзяць дзіцячыя фестывалі - Калядны (на прыканцы снежня) і Экалагічны ( пачатак лета). 

Святкаванне Калядаў і Новага года робіцца ўсегалерэйным святам - залы галерэі напаўняюцца настроем зімы і цудаў, пахам мандарынаў і казачнымі дэкарацыямі. Дзяцей запрашаюць паглядзець спектаклі, паслухаць музыку і зрабіць падарункі сваімі рукамі.

Зялёны фестываль праходзіць у самам пачатаку летніх вакацый. Прадчуванне летняга адпачынку зараджае энергіяй - мы святкуем пачатак лета, а прафесіанальныя эколагі навучаць правільна ставіцца і прыроды і даваць новае жыцце старым рэчам.

Праграма Каляровага курса

Праграма Кніжнага курса

Як прыняць ўдзел у занятках, кантакты 

Калядны фестываль 2012