Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Верасень 30, 2012

Каляровы курс дзіцячых творчых майстэрань

Заняткі ў восеньска-зімовага семестра (верасень -снежань 2012) прысвечаны цёплым і халодным колерам.

Дзеці азнаёмяцца з падставамі ўспрымання палітры, колера, з творчасцю сучасных мастакоў па тэмах кожнага з майстар-класаў.

Кожны “каляровы” дзень уключае ў сябе азнаямленчую частку, на якой дзеці ў гульнявой форме знаёмяцца з творамі мастацтва, асновамі кампазіцыі, колерамі, і практычную частку - удзельнікі самі ствараюць мастацкія працы з самых разнастайных матэрыялаў з выкарыстанне вывучаных тэхнік. Каляровы дзень заканчваецца міні-выставай створаных работ, якія дзеці могуць забраць дадому, ці пакінуць архіву Майстэрань.


Сіні дзень - 22 красавіка - нядзеля 14.00-16.30

Знакамітыя беларускія мастакі падзеляцца сваімі гісторыямі пра калегаў, якія жылі ў прошлым стагоддзі, якія жывуць і працуюць сёння, распавядуць аб сваіх сакрэтах і падзеляцца таямніцамі натхнення. Таленавітыя майстры зладзяць майстар-класы, на якіх дзеткі змогуць паспрабаваць свае магчымасці ў самых розных тэхніках і тэхналогіях.

Сіні дзень абяцае быць непрадказальным і насычаным!

Арганізатары прапануюць малым удзельнікам “Майстэрні” зладзіць вялікі калектыўны твор “у тандэме з майстрам” і паслухаць захапляльныя гісторыі пра каляровы цуд. Даведацца пра сакрэты мастакоў і скласці асабісты позірк на сінь, блакіт, ультрамарын ды кобальт.

Што такое сіні колер? Якое адценне сіняга пасуе да радаснага пачуцця? Што робіць колер, калі пужаецца? І чаму няма ніводнага чалавека, які б быў абыякавы да сініх колерных варыяцый?

Пурпурны дзень - 29 красавіка - нядзеля 14.00 - 16.00

Дзеці зведаюць новае пра колеры і адценні, убачаць творы сучаснага мастацтва і паспрабуюць свае моцы ў выкананні цікавага воркшопа.

Пурпурны дзень будзе насычаны вобразамі мінулага – часоў, калі пігмент пачаў здабывацца і меў неверагодны поспех, а таксама сучаснага, дзе фуксія і маджэнта не саступаюць сваіх пазіцый у папулярнасці.

Мы разам з наведвальнікамі “Майстэрань” пашукаем адказы на пытанні і разгадаем рэбусы мастакоў і скульптараў, высветлім, што натхняльнага есць ў гэтым колеры і якія таямніцы ен хавае!

 

 

Чырвоны дзень - 6 траўня - нядзеля 14.00-16.30

Дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў могуць прыняць удзел у занятках, якія праходзяць на пляцоўцы, арганізаванай для вольнай творчасці і мастацкага развіцця дзяцей.

Кожную нядзелю з 14.00 да 16.30 удзельнікі "Майстэрняў" з галавой нырнуць у сіні, жоўты, чырвоны дзень!.

Чырвоны дзень- прыгожы дзень! Мы працягваем дадаваць фарбы ў нашыя Майстэрні і рыхтуемся сустракаць лета з поўнай палетай!

У надыходзячую нядзелю ствараць цуды з намі будзе мастачка Зоя Луцэвіч. Рыхтуемся да самых смелых воркшопаў на вольным паветры.

 

Чорны і белы - 20 траўня - нядзеля 14.00-16.00

Чорны i белы- сябры цi спрачаюцца? У гэты дзень мы даведаемся цi могуць лi яны iснаваць аздiн без аднаго, і колькi магцымасцей ёсть у гэтых супрацiўных колераў!)

 


Памаранчавы дзень - 30 верасня - нядзеля 14.00-16.00

У гэтую прахалодную восеньскую нядзелю мы пагаворым пра тэмпературы колераў і як не абпячыся памранчам! Зробім веееельмі складаны калаж, натхняючыся спадаром Пікаса і панам Давідам Бурлюком!