Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Снежань 16, 2012

Кніжны курс дзіцячых творчых майстэрань

Кніжны курс разлічаны на дзяцей 8-12 гадоў.

Галоўная мэта – пазнаёміць удзельніка курса з мастацтвам стварэння кнігі. Дзеці паспрабуюць быць пісьменнікамі, ілюстратарамі, вярстальнікамі, выдаўцамі, прыдумаюць свой шрыфт і стыль, пазнаюць усе сакрэты кніжных крамаў і выдавецтваў.

Вынікам працы курса з’яўляецца сапраўдная кніга – кожны малы аўтар атрымае ўласны асобнік, створаны і надрукаваны па ўсім правілам.

Восеньскі курс скончыўся 2-га снежня.

Чарговы набор дзяцей на Кніжны курс плануецца на студзень 2013 года.