Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Снежань 29, 2012 - Снежань 30, 2012

Калядны фестываль ”Там, дзе жывуць цуды”

Фотастужка

29 i 30 снежня 2012 з 12.00 да 18.00

Калядны фестываль “Там, дзе жывуць цуды” 

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя творчыя майстэрні

Запрашаюць усіх дзетак і бацькоў на калядны фестываль прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў.

Ганна Барэйка навучыць вас рабіць незвычайныя паштоўкі. Наталля Графская падзеліцца сакрэтнай тэхнікай, як ствараць казачнага персанажа. Якім чынам распісваць драўляныя фігуркі распавядзе і пакажа Марыя Карпянкова. Разам з Надзеяй Алехінай вы зможаце зрабіць скрыню для падарунка ў тэхніцы скрапбук. Святочны анёл з’явіцца ў вас пасля майстар-класа з Марынай Клімко, а Павел Лукашэвіч пакажа, як ствараць яскравы дызайн вінілавым балванкам. З Кацярынай Кушнер вы даведаецеся, што рабіць з кветкамі і раслінамі нашага лесу. Мастачка Васіліса Паляніна-Календа разам з дзеткамі будзе вырабляць самыя сапраўдныя чароўныя палачкі.

Казачны лес, у якім апынуцца наведвальнікі галерэі, абавязкова замігціць пяшчотным святлом зорак. Разам іх будуць запальваць госці і партнёры фэста “Гранд сістема-C”. Сам лес будзе створаны з дапамогай мастачкі Наталлі Гарачай і чароўнага святла ад кампаніі “M8 Эффект”.

Winx запрашае далучыцца да гарбатнай цырымоніі ў кампаніі фей ва ўтульным Ў-бары. Там жа можна будзе пакаштаваць навінкі каляднага меню — імбірнае печыва, гарачае малако са спецыямі і пахучы глінтвейн.

Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе майстар-клас “Што рабіць, калі...” пра простыя правілы паводзінаў у няпростых сітуацыях.

Вакальнае этнічнае трыо “АКАНА” пры ўдзеле дзіцячых хораў “Рада” і “Весянчук” распавядзе сваім маленькім гасцям пра свята Каляды, праспявае і развучыць з імі адну з самых вядомых беларускіх калядак “Го-го, каза”.

У кнігарні “ЛогвінаЎ” — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы. Крама дызайнерскіх рэчаў Ў прадставіць дзіцячую прадукцыю — цацкі, упрыгожванні і цёплыя рэчы для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам.

Запрашаем усіх, хто шукае дзівосаў і цудаў, у гэты пераднавагодні час!

РАСКЛАД

29 снежня

Кожную гадзіну з 12.00 да 18.00 запальваем калядныя зоркі ад "Гран-Сістэма С" ды частуемся гарбатай і вафлямі ў бары.

12.00-13.00

  • — Распісваем магніцікі з Наталлей Берднікавай (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Яўген Cowek навучыць распісваць вінілавыя цацкі (кошт квітка на майстар-клас залежыць ад кошта выбранай цацкі – 92.000-139.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

13.00-14.00

  • — Рыхтуем калядныя паштоўкі з Ганнай Барэйка (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

  • — Сапраўдная фея Васіліса Паляніна-Календа зробіць з вамі чароўную палачку, якая спаўняе жаданні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

14.00-15.00

  • — Кацярына Кушнер пакажа як ствараць фларыстычныя Цуды (кошт квітка на майстар-клас 40.000)
  • — Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе майстар-клас “Што рабіць, калі...” пра простыя правілы паводзінаў у няпростых сітуацыях.

15.00-15.30

  • — Рыхтуем калядныя паштоўкі з Ганнай Барэйка (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Надзея Алёхіна навучыць майстраваць скрапбук скрыні (кошт квітка на майстар-клас 25.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры  монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

16.00-17.00

  • — Наталля Графская правядзе майстр-класс “крафт-ігрушкі” (кошт квітка на майстар-клас  15.000)
  • — Сапраўдная фея Васіліса Паляніна-Календа зробіць з вамі чароўную палачку, якая спаўняе жаданні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе майстар-клас “Што рабіць, калі...” пра простыя правілы паводзінаў у няпростых сітуацыях.

17.00-17.30

  • — Зміцер Вайцюшкевіч з калядна-святочным канцэртам "Мой сябра анёлак"

17.30-18.30

  • — Сапраўдная фея Васіліса Паляніна-Календа зробіць з вамі чароўную палачку, якая спаўняе жаданні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры  монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

30 снежня

Кожную гадзіну з 12.00 да 18.00 запальваем калядныя зоркі ад "Гран-Сістэма С" ды частуемся гарбатай і вафлямі ў бары.

12.00-13.00

  • — Марыя Карпянкова пакажа як распісваць драўляныя фігуркі (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Рыхтуем калядныя паштоўкі з Ганнай Барэйка (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

13.00-14.00

  • — Яўген Cowek навучыць распісваць вінілавыя цацкі (кошт квітка на майстар-клас залежыць ад кошта выбранай цацкі – 92.000-139.000)
  • — Майстар-класс ад Марыны Клімко “тэкстыльная цацка – святочны анёл” (кошт квітка на майстар-клас 20.000)
  • — Сапраўдная фея Васіліса Паляніна-Календа зробіць з вамі чароўную палачку, якая спаўняе жаданні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

14.00-15.00

  • — Роспіс драўляных фігурак з Марыяй Карпянковай (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Кацярына Кушнер пакажа, як ствараць фларыстычныя Цуды (кошт квітка на майстар-клас 40.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе майстар-клас “Што рабіць, калі...” пра простыя правілы паводзінаў у няпростых сітуацыях.

15.00-15.30

  • — Класічная музыка ад “Пан-квартэту“
  • — Майстр-класс ад Марыны Клімко “тэкстыльная цацка – святочны анёл” (кошт квітка на майстар-клас 20.000)
  • — Надзея Алёхіна навучыць майстраваць скрапбук скрыні (кошт квітка на майстар-клас 25.000)
  • — Сапраўдная фея Васіліса Паляніна-Календа зробіць з вамі чароўную палачку, якая спаўняе жаданні (кошт квітка на майстар-клас  15.000)

15.30-16.00

  • — Наталля Графская правядзе майстар-клас “Крафтавыя цацкі” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе майстар-клас “Што рабіць, калі...” пра простыя правілы паводзінаў у няпростых сітуацыях.

16.00-17.00

  • — Вакальнае этнічнае трыо “АКАНА” пры ўдзеле дзіцячых хораў “Рада” і “Весянчук” распавядзе сваім маленькім гасцям пра свята Каляды, праспявае і развучыць з імі адну з самых вядомых беларускіх калядак “Го-го, каза”

17.00-17.30

  • — Класічная музыка ад “Пан-квартэту”
  • — Рыхтуем калядныя паштоўкі  з Ганнай Барэйка  (кошт квітка на майстар-клас  15.000)
  • — Майстар-клас ад мастака Базыля “Кожны добры  монстр павінен мець...” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

17.30-18.00

  • — Наталля Графская правядзе майстар-клас “Крафтавыя цацкі” (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • — Сапраўдная фея Васіліса Паляніна-Календа зробіць з вамі чароўную палачку, якая спаўняе жаданні (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

У раскладзе могуць быць змены!

Чакаем вас з 12 да 18 гадзін 29 і 30 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр.Незалежнасці, 37а).