Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Травень 12, 2012

Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці і развіцця

Кожны дзень з 29 траўня па 2 чэрвеня чакаем дзяцей любога ўзросту на “Зялёным тыдні” у галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

- разнастайныя воркшопы: што атрымаецца са звычайнай шкарпэткі і як зрабіць брошку з паламанай цацкі

- навучальныя гульні: як паводзіць сябе лёд і ці хутка расце трава ў гаршчку

- новае жыццё рэчаў: як вярнуць прывабнасць старым джынсам

- маляванне гарбатай: чым можа скончыцца гарбатная цырымонія

- карысная творчасць: эка-торбы

- модная тэндэнцыя

- стварэнне мультфільма: зробім разам анімацыйнае кіно

- экскурсія па кнігарні: дзе жыве кніга

- летні новы год: не толькі елкі хочуць быць упрыгожанымі

- чароўны фургончык: энэргазберагальныя эксперыменты

- музыка па-даросламу: паспрабуем сябе на барабанах ды за ды-джэйскім пультам Drum Ecstasy і Prokop Jnr

- мапа Зяленага Горада: ці падобна на Мінск

- новыя сябры, добры настрой, усмешкі

Праграма фестывалю ажыццяўляецца пры дапамозе ГА"Экадом" і Цэнтра экалагічных рашэнняў.

 

Расклад мерапрыемстваў на аўторак - 29 траўня 2012

14.00-14.40 Гарбатная цырымонія па-ангельску: зведаем з чым п’е гарбату англійская каралева, зробім упрыгожанні для сапраўдных ледзі і джэнтэльменаў і памалюем гарбатай (Бар Ў)

14.40-15.00 Садовы практыкум: МК ад “Экадом” – што расце хутчэй за усе (Галерэя Ў)

15.00-15.30 Другое жыцце адзінокай шкарпэткі : МК ад Наталлі Гарачай - як стварыць цуд сваімі рукамі (Галерэя Ў)

15.30-16.00 Маляванне крэйдай - Акеан на асфальце : МК ад Соф'і Садоўскай (Пляцоўка ля галерэі Ў)

16.00-17.40 Эка-торбы: модная тэндэнцыя – зробім асабісты дызайн для практычнай рэчы (Галерэя Ў)

16.40-17.10 Сустрэча з мастаком Базылём – як рабіць анімацыйнае кіно. Частка 1: Пагружэнне (Галерэя Ў ці, пры добрым надвор’і, пляцоўка ля галерэі Ў)

17.10-18.00 Паказ мульфільмаў на экалагічную тэматыку ад “Экадом” Пазнавальныя гульні, цікавыя гісторыі і новыя сябры!

Чакаем дзяцей на першым дні Зялёнага тыдня!

 

 

Серада – 30 траўня 2012

14.00-14.30 Майстраванне з пробак: МК ад Наталлі Гарачай (бар Ў)

14.30- 15.00 Размалюем эка-торбу па сваім дызайне: МК ад “Экадом”(паўтор ад 29.05)

15.00-15.30 Экалагічныя гульні ад “Экадом” (галерэя Ў)

15.30-16.00 Эка-арт: створым скульптуры са смецця і навучымся яго сартыроўцы (галерэя Ў)

15.30-16.00 Каляровая мазаіка: МК ад “Экадом” (галерэя Ў)

16.30-17.00 Пачнем ствараць мультфільм разам з мастаком Базылем. Частка 2: Спробы (галерэя Ў)

17.00-17.30 Зялёны горад: працягваем запаўняць мапу Мінска персанажамі і колерамі (галерэя Ў)

17.30-18.00 Зробім паштоўкі разам з кіраўніком студыі “Востраў” Юрыем Івановым (галерэя Ў)

Чакаем дзяцей на другім дні Зялёнага тыдня!

 

Чацвер – 31 траўня 2012.

14.00-14.30 Гарбатная цырымонія па-кітайску: зведаем сапраўдныя правілы піцця гарбаты па старажытнай традыцыі (бар Ў) МК.

14.30-15.00 Каляровая мазаіка: з чаго можна скласці цікавы малюнак ці арнамент (МК ад "Экадом")

15.00-15.30 Маляванка ад Юрыя Іванова -робім вакацыйныя паштоўкі (галерэя Ў) МК.

15.30-16.00 Эка-торбы: магчымасць зрабіць каляровую карысную рэч. МК праводзіць "Экадом" (галерэя Ў) МК

16.00-16.30 Вернем жыццё старым рэчам: упрыгожанне джынсаў і футболак прыгожымі прынтамі і гузкамі

(галерэя Ў) МК ад Наталлі Гарачай

16.30-17.00 Анімацыя з мастаком Базылем. Частка 3: Працяг (галерэя Ў і пляцоўка побач з галерэяй)

17.00-17.30 Роспіс камянеў (галерэя Ў) МК ад Соф'і Садоўскай

17.30-18.00 Музыкальны гурт "Тры панды і луна"

Чакаем дзяцей на трэцім дні Зялёнага тыдня!

 

Пятніца – 1 чэрвеня 2012.

14.00-14.30 Гарбатная цырымонія па-беларуску (духмяны збор з малінавым варэннем і адмысловыя гульні, бар Ў)

14.30-15.00 Эка-торбы: магчымасць зрабіць малюнак па уласным дызайне .Кошт удзелу – 20.000 (галерэя Ў)

15.00-15.30 Гульні ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (галерэя Ў)

15.30-16.00 Прэзентацыя мультфільма ад мастака Базыля

16.00-16.30 Картонны лабірынт

16.30-17.00 Экскурсія па Кнігарні ЛогвінаЎ “Дзе жыве кніга”, маляванка ад мастачкі Васілісы Палянінай-Календа (Кнігарня ЛогвінаЎ)

17.00-17.30 Дыскатэка ад Prokop Jnr , МК па пераўтварэнню старых рэчаў у новыя ад Наталлі Гарачай (галерэя Ў)

17.30-18.00 Дыскатэка ад Prokop Jnr

Чакаем дзяцей на чацвёртым дні Зялёнага тыдня!

 

Субота – 2 чэрвеня 2012.

14.00-14.30 Вясёлае ежабудаванне (бар Ў)

14.30-15.00 Гульні ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (галерэя Ў)

15.00-15.30 Эка-торбы (галерэя Ў), прэзентацыя анімацыйнага кіно” Круговорот говна в природе”

15.30-16.00 Перапрацоўка старых рэчаў у новыя- робім упрыгожанні са старых цацак і вяртаем жыццё паношаным джынсам (галерэя Ў)

16.00-16.30 Гірлянды для свята. МК ад Наталлі Гарачай

16.30-17.00 Летні новы год (пляцоўка побач з галерэяй)

17.00-17.30 Гурт Drum Ecstasy з “ударным”МК , воркшоп ад мастака Cowek (галерэя Ў)

17.30-18.00 Дыскатэка Drum Ecstasy

Чакаем дзяцей на пятым дні Зялёнага тыдня!