Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Снежань 21, 2013 - Снежань 22, 2013

Калядны дзіцячы фестываль “Калядкі Ў нашым доме”

Фотастужка

Калядны дзіцячы фестываль “Калядкі Ў нашым доме” 

Экспазіцыя фестывалю

21 - 22 снежня 2013

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў” традыцыйна запрашае  дзетак і бацькоў на калядны фестываль – час  прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў! У гэтым годзе мы запрашаем вас у наш чароўны дом, стварыць які дапамагла мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Мастакі і дызайнеры зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста: самаробныя нататнікі  ў каляровых вокладках, чароўныя цацкі-елачкі і фантастычныя калядныя маскі!  Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры.

Разам з галоўным партнерам фэста НВП “Гранд система-C"  дзеці створаць ўласны каляндар на надыходзячы 2014 год і паўдзельнічаюць у цікавых гульнях.

Партнер фестывалю  - сетка крамаў Электрасiла” прапануе маленькім гасцям свята маляванкі “Хто жыве ў доме”.

Святочны настрой таксама забяспечыць светавое афармленне ад кампаніі “М8 Эффект”

Юрыдычная фірма “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” правядзе для бацькоў і дзетак майстар-клас “Дзеці ў інтэрнэце: як навучыць бяспецы ў віртуальным свеце ” .

Спецыяльна для фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, музыкі электроннага праектуŠUMA (digitalarchaicaзладзяць сэт жывога чытаньня навагодняй казкі. Казка "Як на сьвеце з'явіўся Дзед Мароз" прагучыць у кампаніі жывога саунд-дызайну, візуальнага праграміраваньня і двух дзіцячых хароў народных спеваў. Запрашаем вас на гадзіну чароўнага пагружэння ў кранальны дзіцячы свет. Адпачніце разам з ŠUMA перад святамі і нагадайце сабе, як гэта-  быць маленькім.

Удзельнікі праекта: чытае – Руся, sound design - Nick Cherny, visual programming - Арцём Атрашэўскі, кантрабас - Аляксей Будзько, дзіцячы хор "Весянчук", дзіцячы хор "Рада". Казка "Як на свеце з'явіўся Дзед Мароз"  аўтар Павал Сіманаў, пераклад Тацьцяна Цуканава (праект "Кнігі Дзеткам").

У кнігарні “ЛогвінаЎ” — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і мастачка Васіліса Паляніна-Календа прадставяць дзеткам кнігу братоў Грым “Казкі”.

Крама дызайнерскіх рэчаў “Ў” прапануе дзіцячую прадукцыю — цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад белаускіх дызайнераў. А для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – безліч варыянтаў святочных сувеніраў.

Чакаем вас!