Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Кастрычнік 18, 2015

Дзіцячы курс по актуальнаму напрамку - кардонны дызайн і архітэктура

Як з кардону зрабіць свой фантастычны свет? Новы дзіцячы курс "Гэта ён – кардон"

З 18 кастрычніка Дзіцячыя Творчыя Майстэрні Галерэі сучаснага мастацва "Ў" пачынаюць новы курс для дзяцей 9-14 год, пабудаваны на авалодванні навыкамі дызайна і мадэлявання з кардону.

У кардоннай майстэрні мы ўзброімся пісталетамі і нажамі, але не для бойкі зусім, а для стварэння ўсялякіх аб’ектаў: домікаў, цацак, масак з кардону. Пісталеты будуць з гарачым клеям, а нажы – канцылярскія.

Кожны занятак стане захапляльнай вандроўкай, якая развівае фантазію і творчае мысленне. Ад ідэі да эскізу і ад эскізу да завершанага праекту – мы зробімся сведкамі нараджэння ўнікальных прадметаў картоннага дызайну і мадэлявання.

Першыя 4 занаткі прысвецім дызайну – зможам зрабіць самалёт ці ракету, асвятляльнік ці рамку для люстэрка. Увогуле кажучы, выпрабуем нашу фантазію і канструктарскія здольнасці.

Наступныя 4 заняткі мы будзем будаваць гарады з кардону. Глянем на будынкі Захі Хадыд і Антоніё Гаўдзі, Хундэрвасера і Мельнікава, ле Карбузье і Міс ван дэр Роэ. Самі зможам стварыць Вавілонскую вежу або Калізей, лялечны домік або паркоўку.

Курс вядзе мастак Bazinato, які ў сваёй творчасці вельмі часта выкарыстоўвае экалагічныя матэрыялы, у тым ліку – кардон.

"Дзіцячыя Творчыя Майстэрні" – праект Галерэі "Ў", створаны для дзетак ад 7 да 14 гадоў, асноўная задача якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні" існуюць 4 гады. За гэты час было створана пяць паўнавартасных курсаў для дзетак і восем тэматычных фестываляў.

Пачатак заняткаў 18 кастрычніка

Кожную нядзелю 14.00 – 15.30

Заняткі платныя

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

Запісацца таксама можна тут

dtm@ygallery.by

Галерэя сучаснага мастацтва Ў Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 A