Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Красавік 16, 2016 - Травень 18, 2016

СЕРЫЯ ЛЕКЦЫЙ "Дзеці. Мастацтва. Творчасць"

На працягу красавіка і траўня "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галереі "Ў" ініцыявалі серыю лекцый "Дзеці. Мастацтва. Творчасць", у рамках якіх мастацтвазнаўцы, педагогі і мастакі, якія актыўна працуюць з дзецьмі, пагутараць з бацькамі і педагогамі аб дзіцячай творчасці і пра тое, як з дзецьмі казаць пра мастацтва.

Мы ўсе калісьці малявалі, нават не задумваючыся як у нас гэта атрымліваецца. Ці ж добра, ці ж дрэнна, ці ж падобна? Мы малявалі на зямлі палкамі, на шпалерах самапіскай і фарбай – на аркушах белай паперы. Памятаеце як гэты працэс захапляў? “Дзеці. Мастацтва. Творчасць” - гэта серыя лекцыяў аб тым, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця. Гэта серыя лекцыяў аб творчасці як базавай патрэбе дзіцяці, аб мастацтве як дадатковай прыладзе развіцця мыслення, аб крэатыўнасці і прыязнасці, а галоўнае – аб тым, як уваходзіць у кантакт з гэтымі ўсімі дзівоснымі працэсамі.

ПЛАН СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ "ДЗЕЦІ. МАСТАЦТВА.ТВОРЧАСЦЬ":

16 красавіка (13.00)

"Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва".

Сафія Садоўская - выкладчык праекта "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні"

Музей Азгура (вул. Азгура, 8), уваход па квіткам музея 30.000 б.р.

23 красавіка (17.00)

"Эстэтыка дзіцячага малюнка"

Лена Гіль - мастак-дызайнер, дзіцячы педагог

Нацыянальны Цэнтр Сучаснага Мастацтва (вул. Някрасава, 3), уваход па квіткам 15.000 б.р.

12 траўня (18.00)

"Як разглядзець талент?"

Наталля Няборская са студыі малявання "Калякі-малякі"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20), уваход па квіткам у музей 50.000 б.р. дарослы, 25.000 б.р. студэнцкі

18 траўня (19.00)

“Чаму дзеці малююць?”

Юрый Іваноў, дзіцячая студыя "Востраў"

Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47, былы Музей сучаснага мастацтва), уваход па квіткам 15.000 б.р.

Аб праекце "Дзіцячыя творчыя майстэрні":

Праект галерэі "Ў", створаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – гэта раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі ды куратарамі. Дзіцячыя творчыя майстэрні існуюць 4 гады, за гэты час узніклі 5 паўнавартасных курсаў для дзяцей і 8 тэматычных фестываляў.

Даведкі по тэлефоне +375 33 3035960