Праекты
Арэнда прасторы
Творчыя майстэрні
Красавік 16, 2016 - Красавік 16, 2016

ЛЕКЦЫЯ #1 з СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ "Дзеці. Мастацтва. Творчасць"

"Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва"

16 красавіка ў 13.00 у музее Азгура (вул. Азгура, 8) вас чакае першая лекцыя "Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва" ад Сафіі Садоўскай. Мастацтвазнаўца мінскай культурна-адукацыйнай ініцыятывы "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галерэі "Ў" раскажа бацькам і педагогам, якія працуюць з дзецьмі, аб выбудоўванні дыялогу і пастаноўцы пытанняў пра мастацтва для дзяцей.

Асноўныя пытанні лекцыі:

• Як размаўляць пра мастацтва з дзецьмі рознага ўзросту?

• Як арганізаваць цікавы паход у музей / галерэю?

• Ва што гуляць у музеі, каб дзеці ўбачылі карціны?

• І крыху пра маляванне ...

Лектар:

Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Прайшла анлайн-курс інтэрактыўнага навучання мастацтву дзяцей і дарослых (музей MOMA, Нью-Ёрк, ЗША).