Дзіцячыя творчыя майстэрні
Красавік 23, 2016 - Красавік 23, 2016

ЛЕКЦЫЯ #2 "Эстэтыка дзіцячага малюнка"

23 красавіка ў 17.00 адбудзецца другая лекцыя "Эстэтыка дзіцячага малюнка" у Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Лекцыю падрыхтуе мастак-дызайнер Лена Гіль, мама дваіх хлопчыкаў і сааўтар іх некаторых малюнкаў. Лекцыя аб узроставай групе дзяцей 2-10 гадоў.

Пра што малююць дзеці? Што хочуць бачыць дарослыя?

Лекцыя для бацькоў, якім цікава даведацца больш аб дзіцячых малюнках, чаму ў іх можна навучыцца, што падгледзець і на што звярнуць увагу.

Які вопыт транслюе маленькі мастак у сваіх малюнках, і ці варта дарослым навязваць свой. Пагаворым аб шаблонах, добра гэта ці дрэнна. Аб сатворчасці дарослага і дзіцяці.

Уваход - кошт квітка ў НЦСМ - 15.000

Тэлефон для даведак +375 33 3035960