Дзіцячыя творчыя майстэрні
Травень 11, 2016 - Травень 11, 2016

ЛЕКЦЫЯ #3 "Як разглядзець талент?"

З серыі лекцый "Дзеці. Мастацтва. Творчасць" для бацькоў і педагогаў

Наталля Няборская "Як разглядзець талент?"

11 траўня, 18.00

Нацыянальны Мастацкі Музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

уваход па квіткам у музей 50.000 б.р. дарослы, 25.000 б.р. студэнцкі

(Лекцыя аб узроставай групе дзяцей 3-7 гадоў)

Чаму дзеці малююць "не правільна"? Чаго чакаць ад заняткаў у студыі малявання і як педагогу зразумець бацькоў, а бацькам педагога. Паразважаем на важную тэму "выніку" для дзіцяці, педагога і бацькоў і пра тое, як знайсці "залатую сярэдзіну" Як і хто ацэньвае дзіцячую творчасць і чаго на самой справе варта чакаць ад заняткаў творчасцю. Лекцыю падрыхтуе стваральніца і выкладчык студыі малявання "Калякі-малякі"

Арганізатар - "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні" Галерэі Ў