Дзіцячыя творчыя майстэрні
Чэрвень 05, 2016 - Чэрвень 05, 2016

Штогадовы сямейны эка-фестываль “Зялёны weekend”

5 чэрвеня з 12:00 да 18:00

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Штогадовы сямейны эка-фестываль "Зялёны weekend"

У межах інтэрактыўнай выставы для дзяцей і ўсёй сям'і "Ідзі і са-твары!"

5 чэрвеня у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца пяты штогадовы эка-фестываль творчасці і развіцця “Зялёны Weekend”. У гэтым годзе фэст прысвечаны тэме урбанізма. Галоўнае пытанне уікенду - “Горад для чалавека ці чалавек для горада?” Разам у гульнёвай і творчай манеры мы паспрабуем знайсці адказ, як зрабіць наш горад і сваё жыццё ў ім больш прыемным, эка-прыязным і поўным творчых і яскравых момантаў. Фэст арганізаваны “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі”, установай “Эка-Майстэрні” (“Дзіцячыя экалагічныя майстэрні”), таварыствам “Зялёная сетка” супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы іншых арганізацыяў.

Новай фішкай Зялёнага weekend стане аб’яднанне тэматычных “пунктаў” у маршруты. Гасцям прапануецца прайсці іх цалкам, каб напрыканцы атрымаць прыемны падарунак.

Праходзячы па маршрутах, госці пазнаёмяцца з прадстаўнікамі розных урбан-ініцыятыў: “Гарадскі агарод”, “Гарадскі ляснічы”, “Зялёны дазор”, Мінскага роварнага таварыства ды арганізацый “Ахова птушак бацькаўшчыны”, “Экапартнёрства”, паўдзельнічаюць у квэстах і адукацыйных блоках ад Школы Экалагічнага Актывісту, возьмуць удзел у воркшопах ад мінскіх стрыт- артыстаў, займуцца лэнд-артам і змогуць наведаць “жывую бібліятэку”, у якой пагутараць з прадстаўнікамі самых цікавых па меркаванню дзяцей прафесій.

Новыя ўражанні, новы досвед, веды і знаёмствы для сямей з дзецьмі і ўсіх ахвочых!

Агульны квіток на 1 чалавека - 50 000 BYR дае права ўдзелу ва усіх мерапрыемствах у рамках фестывалю