Дзіцячыя творчыя майстэрні
Верасень 14, 2016

Курс “Мастакі Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа”

З 4 верасня “Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пачнуць курс “Мастакі Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа” пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай, у якім дзеткі пазнаёмяцца са светам знакамітых беларускіх мастакоў: Шагал, Малевіч, Паслядовіч, Русава, Хацкевіч, Цэслер, Вашкевіч.

І гэтым разам мы паставілі перад сабой амбітную задачу: падарожнічаць не толькі ў сярэдзіну славутых палотнаў, але таксама і стварыць кнігу пра гэтых мастакоў! На працягу 7 заняткаў разам з дзецьмі мы будзем паглыбляцца ў вывучэнне Віцебскай школы і мастакоў, якія зараз працягваюць яе традыцыі ў той ці іншай форме.

Мы раскажам, што такое УНОВIC, будзем абмяркоўваць куды ляцяць героі карцін Шагала і як зразумець чорныя квадраты Малевіча. А яшчэ паглядзім работы Аляксандры Паследовiч, Генадзя Хацкевіча, Людмілы Русавай, Уладзіміра Цэслера і Руслана Вашкевіча.

Вядоўцы курса:

Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтва імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка “Дзіцячых твочых майстэрняў”. Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей "MOMA", Нью-Ёрк, ЗША).

Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах “Дзіцячых творчых майстэрняў” у галерэі “Ў”. Вядоўца творчых майстэрняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста “Ш.Э.А.”

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” – праект Галерэі “Ў”, створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

Пачатак заняткаў з 4 верасня

Штонядзелі з 13.00 да 14.30

Запіс па тэлефоне +375 33 3035960

Пацікавіцца таксама можна тут

dtm@ygallery.by