Дзіцячыя творчыя майстэрні
Кастрычнік 21, 2016 - Кастрычнік 21, 2016

Лекцыя педагога і мастацтва-тэрапеўта з Ізраіля Алены Макаравай

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

21 кастрычніка ў 19.00

"Мастацтва як шлях да дзіцяці" 

Лекцыя педагога і мастацтва-тэрапеўта з Ізраіля Алены Макаравай пра гісторыю арт-тэрапіі і аб практыцы адной з заснавальніц гэтага руху Эдыт Крамер

Упершыню ў Мінску 21 кастрычніка ў 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца лекцыя вядомага ізраільскага арт-тэрапеўта Алены Макаравай. Арганізатары мерапрыемства - "Дзіцячыя творчыя майстэрні" галерэі пры падтрымцы амбасады Ізраіля.

Алена Макарава – педагог, мастацтва-тэрапеўт са свежым поглядам і ўласным распрацаваным падыходам да гэтага пытання, аўтар кніг пра дзіцячую творчасць і арт-тэрапію, даследчык, шырока вядомая ў пост-савецкай прасторы і краінах Еўропы, пастаянна пражывае ў Ізраілі.

ДЛЯ КАГО:

Лекцыя разлічана як на спецыялістаў, якія практыкуюць арт-тэрапію ў сваёй прафесійнай дзейнасці, так і на педагогаў і бацькоў, якіх хвалююць пытанні дзіцячай творчасці і працы з ёй.

АБ ЧЫМ:

Падчас лекцыі вы даведаецеся на аснове вопыту як самой Алены Макаравай, так і на аснове аналізу работы піянера арт-тэрапіі - Эдыт Крамер аб тым, што ж такое арт-тэрапія, для чаго яна патрэбна і як выкарыстоўваць атрыманыя веды.

Уваход вольны.

Даведкі па тэл. +37533 3035960

Пацікавіцца таксама можна тут