Дзіцячыя творчыя майстэрні
Верасень 16, 2017 - Снежань 02, 2017

Курс коміксу "Пра мяне ды пра ўсё на свеце"

З 16 верасня «Дзіцячыя творчыя майстэрні»  Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" распачнуць новы курс па коміксу.

Вучэбна-забаўляльны курс коміксу "Пра мяне ды пра ўсё на свеце" для вялікіх і маленькіх дзяцей. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму.

Вядоўца курса:

Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч - дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.

Пачатак заняткаў з 16 верасня

Узрост 7-12 гадоў


Штонядзелі з 14.00 да 15.30  у кнігарні "ЛогвінаЎ"
пр-т Незалежнасці 37А

Кошт аднаго занятка: 10 рублёў, папярэдні запіс абавязковы

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 33 3035960

Пацікавіцца таксама можна тут

dtm@ygallery.by