Дзіцячыя творчыя майстэрні
Кастрычнік 28, 2017 - Снежань 16, 2017

Сямейны курс "Інтуітыўны малюнак"

З 28 кастрычніка «Дзіцячыя творчыя майстэрні»  Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" распачынаюць новы курс "Інтуітыўны малюнак", накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі.

Будзем вучыцца "ляпіць" аб'ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага. Матэрыялы для навучання: вугаль, сангіна, сепія (алоўкі, стрыжні, пудры). Гэтымі матэрыяламі прасцей "думаць" на паперы і не баяцца зрабіць памылку. Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаўзуры. 

Выкладчыца: Дыяна Рафальская - архітэктар, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.

Узрост:  ад 10 гадоў, але прыходзіць на заняткі можна і трэба ўсёй сям'ёй, разам вучыцца прасцей!

Расклад: штосуботу з 16:00 да 17:30

Кошт аднаго занятка: 10 рублёў  на чалавека (знiжка для сям'i з трох чалавек i болей)

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 33 3035960  (папярэдні запіс абавязковы)