Творчыя майстэрні
Студзень 27, 2018 - Красавік 14, 2018

Курс коміксу "Пра мяне ды пра ўсё на свеце"-II

 З 27 студзеня «Дзіцячыя творчыя майстэрні»  Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" распачнуць другі запуск ужо легендарнага курса па коміксу.

Вучэбна-забаўляльны курс коміксу "Пра мяне ды пра ўсё на свеце" для вялікіх і маленькіх дзяцей. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму.

Вядоўца курса:

Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч  - дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаеш, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.

Пачатак заняткаў з 27 студзеня

Узрост 7-12 гадоў


Штотыдзень па суботах з 14.00 да 15.30 у Краме "Ў" (ГЦ "Метраполь", 2-гі паверх, пам. 40, адрас вул. Няміга, 5)

Кошт аднаго занятка: 10 рублёў, папярэдні запіс абавязковы

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 33 3035960

Пацікавіцца таксама можна тут

dtm@ygallery.by