Дзіцячыя творчыя майстэрні
Студзень 25, 2018

Арт-тэрапія для сталых людзей

З 25 студзеня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" сумесна з ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Мінска запускаюць штотыднёвыя вячэрнія заняткі для пажылых людзей па арт-тэрапіі.

У кожнага з нас ёсць бабулі з дзядулямі або пажылыя бацькі, якім не хапае зносін са знешнім светам ці магчымасці самавыяўлення. А можа вашы родныя такія актыўныя, што проста ім трэба яшчэ дадаць адзін від дзейнасці ў штодзённы расклад спартыўных і творчых заняткаў?

З 25 студзеня ў 14:30 у ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Мінска стартуе праграма па арт-тэрапіі, якую вядзе архітэктарка і дасведчаная выкладчыца для дзяцей і дарослых   Дыяна Рафальская.

Усе наступныя заняткі будуць праходзіць шточацверг у 18:30
Месца: ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Мінска (вул. Напалеона Орды, 47А, каб. 213)
Працягласць: 1 гадзіна
Кошт: 3 руб 30 кап
Група да 15 чалавек

Абавязковы папярэднi запіс па тэлефоне (017) 372 25 33

Пацікавіцца таксама можна тут