Творчыя майстэрні
Студзень 27, 2018

Сямейны курс "Інтуітыўны малюнак"-ІІ

З 27 студзеня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" працягнуць курс

"Iнтуітыўны малюнак"
СЯМЕЙНЫ ФАРМАТ (7+)

Гэты курс накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Будзем вучыцца "ляпіць" аб'ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.

Матэрыялы для навучання: вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). Гэтымі матэрыяламі прасцей "думаць" на паперы і не баяцца зрабіць памылку.

Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) ​​і клаўзуры.

Вядоўца курса:
Дыяна Рафальская 
– архітэктар, выкладчык малявання для дзяцей і дарослых.

Узрост: 7 +

Прыходзіць на заняткі пажадана ўсёй сям'ёй. Разам вучыцца прасцей! Але не абавязкова: 
* можна як з кімсцi адным з бацькоў, так і без удзелу бацькоў.
* любы жадаючы дарослы таксама можа да нас далучыцца.

Пачатак заняткаў з 27 студзеня
Штосуботу
з 16.00 да 17.30  у Краме Ў  

(ГЦ "Метраполь", 2-гі паверх, пам. 40, адрас вул. Няміга, 5)
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям'i з трох чалавек i болей)

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 33 3035960

Пацікавіцца таксама можна тут

dtm@ygallery.by