Дзіцячыя творчыя майстэрні
Люты 08, 2018

PUNK ілюстрацыя

Майстар-клас "Punk ілюстрацыя" ад Sheeborshee

У нас круты эксклюзіў! Дар'я Сазановіч aka Sheeborshee правядзе асаблівы майстар-клас пра неверагодны свет ілюстрацыі і тое, як гэты свет выкарыстоўваць дзеля выказвання сваiх смелых ідэй.

Пра занятак:
Цягам майстар-класу мы будзем разбураць нормы малюнка, прыдумляць свае формы візуальнага парадку, абавязкова весяліцца. Пазначым фокус на ідэйнай, а не эстэтычнай частке. Будзем шмат практыкавацца, працаваць з графікай і тэхнікай калажу. Удзельнікі майстар-класа даведаюцца пра розныя спосабы пост апрацоўкі малюнка. Пагаворым пра ілюстрацыі, плакат і комікс, як спосабы коратка і выразна данесці свае ідэі. Вас чакае шмат цікавай інфармацыі пра крыніцы натхнення, а таксама практыкаваннi і заданнi з магчымасцю працаваць у парах і індывідуальна.

Пра выкладчыцу:
Дар'я Сазановіч - ілюстратарка і арт-актывістка. Працуе з незалежнымі медыя і ініцыятывамi. Напэўна, яе дасціпныя і дзёрзкія працы вы бачылі на старонках 34mag.net. Больш падрабязна з яе творчасцю можна азнаёміцца на сайце sheeborshee.com

Для каго:
для ўсіх, хто хацеў бы выразна маляваць, дасціпна афармляць свае думкі. Навык малявання не абавязковы. Важна жаданне эксперыментаваць.

Каму можа быць карысны:
усім, хто хоча натхніцца чымсьці і для чагосьці, павесяліцца, даведацца, як можна афармляць свае дасціпныя думкі і жарты. 
+ актывістам і актывісткам, журналістам і журналісткам, блогерам і блогеркам.

Пры жаданні можна ўзяць з сабой нейкія асабліва любімыя фарбы, туш, алоўкі, фламастэры або лайнеры. Але асноўныя матэрыялы вас чакаюць на самiм занятку.

Узрост: 14+ (для падлеткаў, моладзі і дарослых)
8 лютага, 18:30-21:00
Кошт удзелу: 30 BYN
(папярэдні запіс абавязковы)
Крама "Ў", вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ "Метраполь")
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960